Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Польшчы заявілі, што плянуюць працягваць фінансаваньне «Белсата»


Студыя тэлеканалу «Белсат». Ілюстрацыйнае фота
Студыя тэлеканалу «Белсат». Ілюстрацыйнае фота

«Белсат застаецца», — цытуе выданьне ОКО.press міністра замежных спраў Польшчы Радослава Сікорскага.

«МЗС мае намер і надалей фінансаваць „Белсат“. Ёсьць пытаньне, якім чынам, каб гэта было эфэктыўна. Пакуль мы прыслухоўваемся да прапаноў TVP», — сказаў прэс-сакратар польскага зьнешнепалитычнага ведамства Павэл Уроньскі.

Паводле яго слоў, раней МЗС Польшчы мела мала ўплыву на тое, як выглядала прадукцыя «Белсата», але гэта павінна зьмяніцца.

«Мы хочам, каб яны былі добрымі праграмамі на замежных мовах. Ангельскія, нямецкія, рускія. І мы хочам ведаць, як мы дасягнем гэтага патрабаваньня, і колькі і за што будзе плаціць польскі падаткаплацельшчык», — заявіў Уроньскі і адзначыў, што непацьверджаная інфармацыя пра ліквідацыю «Белсату» або ютуб-канала «Вось Так» — трызьненьне.

Працяг працы Белсата пацьвердзіў і кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі.

«Белсат застаецца», — цытуе яго выданьне ОКО.press.

  • «Белсат» — пераважна беларускамоўны спадарожнікавы тэлеканал, які зьяўляецца структурным падразьдзяленьнем Грамадзкага польскага тэлебачаньня — TVP. На час стварэньня быў адзіным беларускамоўным тэлеканалам у сьвеце.
  • Пасьля прыходу да ўлады ў канцы 2023 году новы ўрад Польшчы пачаў працэдуру ліквідацыі дзяржаўных СМІ. Такое рашэньне павінна было даць дзяржаўным СМІ магчымасьць функцыянаваць далей, бо ў рэжыме ліквідацыі нельга звальняць супрацоўнікаў у сувязі з адсутнасьцю фінансаваньня. Таксама гэта давала магчымасьць правесьці рэструктурызацыю гэтых СМІ.
  • Экспэрты ў мэдыясфэры і галоўныя рэдактары незалежных беларускіх мэдыя выказвалі асьцярогі, што праз адсутнасьць сродкаў да траціны беларускіх мэдыяпраектаў могуць закрыцца ці трансфармавацца ў іншыя, менш затратныя формы. І прагназуюць, што 2024 год будзе самым складаным у фінансавым пляне для беларускіх незалежных СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG