Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкая авіябудаўнічая кампанія Baykar пачала будаўніцтва завода БПЛА пад Кіевам


Бесьпілётнік Bayraktar. Ілюстрацыйнае фота
Бесьпілётнік Bayraktar. Ілюстрацыйнае фота

Заплянаваны выраб бесьпілётнікаў Bayraktar TB2 ці TB3.

Пра гэта пішуць агенцтва Reuters са спасылкай на гендырэктара кампаніі Халука Байрактара, і выданьне Deutsche Welle.

«Наш завод будуецца, нам трэба каля 12 месяцаў, каб завяршыць будаўніцтва, а затым мы пяройдзем да ўнутранага абсталяваньня і арганізацыйнай структуры», — заявіў Халук Байрактар у інтэрвію Reuters на абароннай выставе World Defence Show у саудаўскім Эр-Рыядзе.

Па словах кіраўніка Baykar, на завод плянуецца працаўладкаваць да 500 чалавек, ён зможа вырабляць да 120 БПЛА за год.

Гендырэктару Baykar таксама задалі пытаньне аб бясьпецы будаўніцтва завода падчас вайны Расеі супраць Украіны. На гэта Байрактар адказаў, што пляны «цалкам прасоўваюцца наперад» і «нішто» ня можа іх спыніць.

Турэцкі Baykar — рэкардсмэн па росьце выручкі сярод вытворцаў зброі. У 2022 годзе Baykar упершыню ўвайшла ў топ-100 эўрапейскіх вытворцаў зброі пасьля таго, як яе даходы ад продажу зброі вырасьлі на 94 працэнты. У кампаніі заявілі, што заключылі экспартныя дамовы на свой бесьпілётнік TB2 з 30 краінамі. Па дадзеных Стакгольмскага міжнароднага інстытута дасьледаваньня праблем міру (SIPRI), да іх адносяцца Ўкраіна, Эфіопія, Лівія і Азэрбайджан.

Выраб БПЛА у Беларусі

У Беларусі вытворчасьцю бесьпілётнікаў займаецца прадпрыемства РУП НПЦ шматфункцыянальных бесьптлётных комплексаў НАН Беларусі.

На прадпрыемстве налічваецца да 100 супрацоўнікаў, найбольш распаўсюджаная мадэль — «Бусел», якая экспартавалася ў Расею, Казахстан, Віетнам, ААЭ і іншыя краіны. Цяпер прадпрыемства знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі.

У мінулым годзе Дзядркамваенпрам Беларусі аб’явіў аб тым, што канструктарскае бюро «Дысплэй» рыхтуе да запуску лінію па вытворчасьці квадракоптараў ударнага тыпу. Аснашчаныя гэтыя дроны рэактыўнай супрацьтанкавай гранатай. Меркавался, што напрыканцы 2023 года гэтыя БПЛА павінны былі паступіць у беларускае войска.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG