Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўная суперніца Трампа на праймэрыз Нікі Гэйлі зьвярнулася па абарону ў Сакрэтную службу ЗША


nikki haley
nikki haley

Запыт зроблены пасьля сэрыі інцыдэнтаў, зьвязаных зь бясьпекай прэтэндэнткі ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта ЗША.

Апошні супернік Дональда Трампа ў перадвыбарнай гонцы на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Нікі Гэйлі зьвярнулася па абарону ў Сакрэтную службу ЗША, паведамілі ў панядзелак прадстаўнікі яе выбарчай кампаніі, піша «Голас Амэрыкі».

Хоць у штабе Гэйлі не паведамілі аб канкрэтных пагрозах у яе адрас, былая пастаянная прадстаўніца ЗША пры ААН двойчы – 30 сьнежня і 1 студзеня – станавілася ахвярай «сватынгу» – ілжывых паведамленьняў у паліцыю аб правапарушэньнях, якія нібыта мелі месца па месцы яе жыхарства, з мэтай выклікаць патэнцыйна небясьпечную рэакцыю супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Экспэрты лічаць гэта формай запалохваньня або перасьледу, якая ўсё часьцей выкарыстоўваецца ў дачыненьні да вядомых асоб, у тым ліку чыноўнікаў, якія ўдзельнічаюць у грамадзянскіх і крымінальных справах супраць Трампа.

ФБР адсачыла адзін са званкоў, які прывёў да інцыдэнту са «сватынгам» у доме Гэйлі ў Паўднёвай Караліне ў сьнежні, і мела намер правесьці «ацэнку пагрозы». Гэйлі заявіла, што падчас сьнежаньскага інцыдэнту дома былі яе бацькі.

У апошнія дні пратэстоўцы, якія выступаюць супраць падтрымкі Гэйлі дадатковай вайсковай дапамогі Ўкраіне або падтрымліваюць кандыдатуру Трампа, рэгулярна зрывалі або рабілі дэманстрацыі каля яе мерапрыемстваў у Паўднёвай Караліне.

Напярэдадні праймэрыз, якія адбудуцца 24 лютага, Гэйлі праводзіць перадвыбарную кампанію ў штаце, дзе яна займала пасаду губэрнатара з 2011 па 2017 год.

У барацьбе за перамогу над прэзыдэнтам-дэмакратам Джо Байдэнам на ўсеагульных выбарах у лістападзе Трамп апярэджвае Гэйлі больш як на 56 працэнтных пунктаў, паводле сярэдніх дадзеных сайту аналізу апытаньняў FiveThirtyEight. У Паўднёвай Караліне Трамп апярэджвае прыкладна на 32 пункты.

Сакрэтная служба часта абараняе бясьпеку асноўных кандыдатаў у прэзыдэнты, як на ўсеагульных выбарах, так і на праймэрыз. Згодна з фэдэральнымі правіламі, такая ахова павінна быць санкцыянаваная міністрам унутранай бясьпекі пасьля кансультацый з Кансультацыйным камітэтам Кангрэсу, які складаецца зь пяці чальцоў, у тым ліку вядучых дэмакратаў і рэспубліканцаў у Сэнаце і Палаце прадстаўнікоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG