Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стралкоў-Гіркін хоча паехаць з калёніі добраахвотнікам на вайну


Ігар Гіркін, архіўнае фота, 2018
Ігар Гіркін, архіўнае фота, 2018

Былы кіраўнік данецкіх сэпаратыстаў Ігар Гіркін (псэўданім Стралкоў) можа адправіцца з калёніі добраахвотнікам на фронт ва Ўкраіну. Такую заяву зрабіў ягоны адвакат Аляксандр Малохаў. Паводле адваката, Стралкоў неаднаразова казаў, што хоча адправіцца на фронт, але яму стварылі такія ўмовы, што ён ня мог гэтага зрабіць.

Адвакат дапусьціў, што сытуацыя памяняецца і ягонаму падабароннаму дадуць магчымасьць дзейнічаць так, як ён лічыць патрэбным. «Менавіта – супрацьдзейнічаць ворагу, Украіне, якая, ён лічыць, павінна зьнікнуць», – сказаў адвакат.

Таксама, па словах Молахава, не выключаецца варыянт з умоўна-датэрміновым вызваленьнем былога лідэра сэпаратыстаў.

  • Гіркіна затрымалі 21 ліпеня. Справа супраць яго завялі за два пасты ў яго тэлеграм-канале ад 25 траўня 2023 году. У іх ён разважаў аб Крыме і нявыплатах грашовага забесьпячэньня расейскім мабілізаваным. Экспэрты Інстытуту крыміналістыкі ФСБ знайшлі ў гэтых публікацыях заклікі да ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці. Абвінавачаньне запрошвала для яго 4 гады і 11 месяцаў калёніі.
  • Гіркін — былы супрацоўнік расейскіх спэцслужбаў, які атрымаў вядомасьць як камандзір атрада расейцаў, якія захапілі ў красавіку 2014 году горад Славянск у Данецкай вобласьці Ўкраіны. Потым ён быў «міністрам абароны» так званай «ДНР».
  • У лістападзе 2022 году суд у Гаазе прызнаў Гіркіна і яшчэ траіх чалавек вінаватымі ў зьнішчэньні малайзійскага Боінга MH17 над Данбасам у 2014 годзе і забойстве 298 пасажыраў. Самалёт зьбілі сэпаратысты з ЗРК «Бук», якая належала расейскаму войску, а Гіркін і іншыя ўдзельнікі гэтай апэрацыі падчас яе кантактавалі з куратарамі ў арміі і расейскіх спэцслужбах. Гіркіна прыгаварылі да пажыцьцёвага зьняволеньня, аднак Расея адмовілася выдаваць яго Нідэрляндам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG