У Бішкеку раніцай 2 лютага на цеплаэлектрацэнтралі, якая забясьпечвае ўвесь горад цяплом і гарачай вадой, адбыўся выбух, які выклікаў пажар.
Як паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва KyrTAG, у Міністэрстве надзвычайных сытуацый Кіргізстану ня выключылі, што інцыдэнт адбыўся ў выніку дывэрсіі.
Для падтрыманьня работы ЦЭЦ і цеплавых сетак прыпынілі падачу гарачай вады ўсім спажыўцам сталіцы Кіргізстану, у некалькіх раёнах жыхары засталіся безь цяпла.
Усе школы і дзіцячыя садкі перавялі на дыстанцыйную працу, у раёне ЦЭЦ абвясьцілі надзвычайную сытуацыю.
Улады запэўніваюць, што аднавіць падачу гарачай вады і цяпла змогуць цягам 2-3 дзён.