Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Motolkohelp: ранішні рэйс «Белавія» да Масквы вярнуўся ў Менск адразу пасьля ўзьлёту


Схема палёту з сайту Flightradar
Схема палёту з сайту Flightradar

Прычына здарэньня — у шасі.

31 студзеня раніцай рэйс «Белавія» B2975, які вылецеў з Нацыянальнага аэрапорту «Менск» у 7:54 і накіроўваўся ў Маскву, адразу пасьля ўзьлёту заняў зону чаканьня і, зрабіўшы некалькі кругоў у небе (выконваючы неабходныя працэдуры), прызямліўся зноў у менскім аэрапорце. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал @motolkohelp.

Паводле крыніц каналу, на борце Boeing 737-8ZM (EW-457PA) знаходзілася больш за 40 пасажыраў, а прычына вяртаньня — самалёт ня здолеў схаваць шасі.

У выніку пасажыраў адправілі ў Маскву на іншым самалёце авіякампаніі — «танкалёце» EW-254PA, а затрымка іх вылету склала 2,5 гадзіны.

Дзяржаўная авіякампанія «Белавія» пакуль не паведаміла пра гэтае здарэньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG