Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стамбуле ў каталіцкім храме забілі чалавека


Турэцкая паліцыя, ілюстрацыйнае фота
Турэцкая паліцыя, ілюстрацыйнае фота

У Стамбуле ў нядзелю двое невядомых у масках учынілі ўзброены напад у каталіцкай царкве падчас богаслужэньня. Адзін чалавек быў забіты, паведамляе Reuters.

Як заявіў міністар унутраных спраў Турэччыны Алі Ерлікая, напад адбыўся ў царкве Санта-Марыя ў раёне Сарыер-Бююкдэры. Вядзецца пошук нападнікаў. Папа рымскі Францішак выказаў салідарнасьць з прыхаджанамі.

Некаторыя турэцкія СМІ паведамлялі, што нападнікі стралялі ў наведнікаў імшы і акрамя аднаго забітага, ёсьць і параненыя. Аднак гарадзкія ўлады Стамбулу паведамілі, што акрамя забітага, грамадзяніна Турэччыны, ніхто не пацярпеў, і што нападнікі стралялі толькі ў яго.

У сьнежні ў Турэччыне затрымалі больш за 30 чалавек паводле падазрэньняў у падрыхтоўцы тэрактаў у хрысьціянскіх храмах і сынагогах — гаворка ішла аб прыхільніках тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG