Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якім будзе надвор’е ў Беларусі найбліжэйшымі днямі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Як паведамляе партал pogoda.by, 28-30 студзеня ападкі чакаюцца толькі ў асобных раёнах, а тэмпэратура паветра будзе знаходзіцца ў дыяпазоне ад −13°С да +5°С. 

Будзе воблачна з праясьненьнямі, месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.

  • У нядзелю, 28 студзеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па захадзе прагназуюцца сьнег і мокры сьнег. Уначы ад −2 да −8°С, пры праясьненьнях ад −9 да — 11°С, на захадзе Беларусі ад аднаго градусу марозу да аднаго цяпла, максымальная тэмпэратура днём ад −3 да +3°С. Месцамі па краіне чакаецца туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
  • У панядзелак, 29 студзеня, ноччу ў асобных раёнах будуць сьнег, мокры сьнег і дождж, днём пераважна без ападкаў. Уначы тэмпэратура паветра будзе знаходзіцца ў межах ад +1°С па захадзе да −10°С па ўсходзе краіны, у Магілёўскай і Гомельскай абласьцях пры праясьненьнях — да −13°С, максымальная тэмпэратура днём ад мінус трох да плюс трох градусаў.
  • У аўторак, 30 студзеня, таксама будзе пераважна без ападкаў. Тэмпэратура паветра мінімальная ноччу ад 0 да −7°С, па поўдні пры праясьненьнях да −10°С; максымальная днём ад −2°С па паўднёвым усходзе да +5°С па захадзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG