Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладная «Белая Русь» адпраўляе больш за 50 тон нібы гуманітарнай дапамогі ў акупаваны Данбас, — расейскія СМІ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як паведамляе расейскае агенцтва ТАСС, «жыхары Беларусі сабралі больш за 50 тон гуманітарнай дапамогі для Данбаса, першая партыя ўжо накіравалася ў рэгіён у рамках акцыі „Белая Русь" — дзецям Данбаса».

«Акцыя стала ня толькі рэспубліканскай, але і народнай. Сёньня пайшла першая машына масай 10 тон, у пятніцу мы адправім 20-тоннік, і яшчэ некалькі машын пойдзе на наступным тыдні», — расказаў 24 студзеня расейскаму агенцтву старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь» Алег Раманаў.

Паведамляецца, што акцыя нібы ў дапамогу дзецям праводзілася пры падтрымцы прадстаўніцтва «Россотрудничество в Беларуси», «Русского дома в Минске» і арганізацыі «Русская гуманитарная миссия».

Паводле Раманава, у акцыі прынялі ўдзел фізычныя і юрыдычныя асобы, прадпрыемствы і Беларуская праваслаўная царква.

Данецк з 2014 году знаходзіцца фактычна пад кіраўніцтвам расейскай акупацыйнай адміністрацыі, якая ўтварыла на акупаваных тэрыторыях «Данецкую народную рэспубліку», непрызнаную ў сьвеце.

«Белая Русь» — праўладная партыя ў Беларусі, створаная на падставе аднайменнага грамадзкага абʼяднаньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG