Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікаў БДУ абавязалі справаздачыцца кіраўніцтву пра ўсе свае кантакты падчас паездак за мяжу


Лукашэнка падчас наведваньня БДУ у жніўні 2023 году.
Лукашэнка падчас наведваньня БДУ у жніўні 2023 году.

Супрацоўнікі БДУ з 1 студзеня пасьля вяртаньня з-за мяжы абавязаныя запоўніць адмысловую анкету, расказаць пра ўсіх, зь кім бачыліся падчас паездкі ды здаць іхныя кантакты, паведамляе «Эўрарадыё».

Сярод 37 пытаньняў — патрабаваньні паведаміць пра сваякоў і неслужбовыя кантакты ў іншых краінах. Расея замежжам ня лічыцца.

«Даводжу да вашага ведама, што супрацоўнікі комплексу БДУ, якія часова выяжджаюць з 01.01.2024 г. і ў далейшым за межы Рэспублікі Беларусь ва ўсе краіны сьвету, акрамя Расейскай Фэдэрацыі, у службовую камандзіроўку, ці па пытаньнях, не зьвязаных са службовай ці вытворчай дзейнасьцю, у рамках працоўных ці сацыяльных адпачынкаў абавязаныя запоўніць прапанаваную анкету цягам 5 працоўных дзён з моманту вяртаньня з камандзіроўкі ці пасьля выхаду з сацыяльнага ці працоўнага адпачынку», — гаворыцца ў інфармацыйным лісце, падпісаным першым прарэктарам БДУ Дзмітрыем Курловічам.

Паведамляецца, што запоўненыя анкеты трэба перадаць кіраўніку структурнага падразьдзяленьня, які накіруе іх у прыёмную першага прарэктара БДУ.

Сярод пытаньняў анкеты наступныя:

  • Ці маеце вы ці мелі раней грамадзянства замежнай дзяржавы, дакумэнты, якія зьяўляюцца падставай для атрыманьня прывілеяў замежных дзяржаў (карта паляка, грын-карт і іншыя)?
  • Сваяцкія сувязі за мяжой (імя, імя па бацьку, прозьвішча, ступень сваяцтва, месца пражываньня, з якога часу, месца працы, навучаньня).
  • Неслужбовыя кантакты з асобамі з ліку грамадзянаў, якія стала пражываюць за мяжой, акрамя ўказаных у п.4 анкеты (імя, імя па бацьку, прозьвішча, месца пражываньня, месца працы, навучаньня, кантактныя дадзеныя, форма камунікацыі: сустрэчы, перапіска, тэлефонныя размовы і г. д.).
  • Ці былі ў вашым атачэньні замежнікі, якія праяўлялі надзвычайную цікавасьць да Рэспублікі Беларусь?

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG