Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГУБАЗіК рассылае былым палітвязьням і іх сваякам у Telegram папярэджаньні з патрабаваньнем адпісацца ад «экстрэмісцкіх рэсурсаў»


Сядзіба ГУБАЗіКу на вуліцы Рэвалюцыйнай у Менску.
Сядзіба ГУБАЗіКу на вуліцы Рэвалюцыйнай у Менску.

Некаторыя былыя палітвязьні ды іх сваякі паведамляюць, што пачалі атрымліваць у Telegram папярэджаньні адпісацца ад чату «Сьвітанак».

Зьмест паведамленьня такі:

«Вы дэананімізаваныя як удзельнік дэструктыўнага рэсурсу „Сьвітанак“. Каб пазьбегнуць прыцягненьня да ўстаноўленай законам адказнасьці вам неабходна пакінуць указаны тэлеграм-чат на працягу гадзіны. Таксама рэкамэндуем адпісацца ад іншых экстрэмісцкіх інтэрнэт-рэсурсаў! Час пайшоў».

Па ўсёй Беларусі з 23 студзеня супрацоўнікі КДБ рабілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманьні сваякоў і блізкіх палітвязьняў, а таксама былых палітзьняволеных, якія нядаўна выйшлі на волю і заставаліся ў Беларусі.

Паводле праваабаронцаў «Вясны», агулам за апошнія дні пад перасьлед трапілі сама меней 165 чалавек. Пасьля ператрусаў людзей забіралі на допыты, а потым адпускалі з падпіскай аб невыдаваньні. Але на волю выйшлі ня ўсе — супраць часткі затрыманых завялі крымінальныя справы паводле арт. 361-1 («удзел у экстрэмісцкім фармаваньні») і арт. 361-4 («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).

Некаторых затрыманых судзяць у адміністрацыйных справах. Вялікая частка людзей выходзіць на волю пасьля допытаў, але ў якім статусе, невядома, адзначаюць праваабаронцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG