Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас кампаніі ператрусаў затрымалі былога палітвязьня Міхаіла Жамчужнага


Міхаіл Жамчужны. Архіўнае фота
Міхаіл Жамчужны. Архіўнае фота

Агулам, паводле «Вясны», за апошнія тры дні пад перасьлед трапілі сама меней 157 чалавек.

23 студзеня сярод іншых затрымалі былога палітвязьня Міхаіла Жамчужнага. Вядома, што сілавікі прыходзілі да яго зь ператрусам.

На гэты момант працэсуальны статус Жамчужнага невядомы.

Міхаіла Жамчужнага асудзілі ў 2015 годзе на 6,5 года калёніі нібыта за падбухторваньне да наўмыснага выдаваньня зьвестак, якія складаюць службовую тайну, незаконнае набыцьцё сродкаў для сакрэтнага атрыманьня інфармацыі, а таксама дачу хабару. Міхаіл выйшаў на волю 19 лютага 2021 году.

Паводле «Вясны», усяго за апошнія дні пад перасьлед трапілі сама меней 157 чалавек. Супраць часткі зь іх распачалі крымінальныя справы паводле арт. 361-1 («Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні») і арт. 361-4 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»). Некаторых затрыманых судзяць у адміністрацыйных справах. Вялікая частка людзей выходзіць на волю пасьля допытаў, але ў якім статусе, невядома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Падсумаваньне тыдня на Свабодзе – у адным суботнім лісьце! Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень – у нашай эмэйл-рассылцы: так вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

Дык падпісвайцеся!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG