Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвета Бень і Галя Чыкіс прысьвяцілі новую песьню «тым, хто больш не знаходзіць сіл». ВІДЭА


Канцэрт Сьвятланы Бень і Галіны Чыкіс, 2023 год. Ілюстрацыйнае фота
Канцэрт Сьвятланы Бень і Галіны Чыкіс, 2023 год. Ілюстрацыйнае фота

Вядомы беларускі творчы дуэт выклаў у Youtube новую кампазыцыю пад назвай «Згустак бліскавак». «Гэтую песьню мы прысьвячаем тым, хто часам не знаходзіць больш сіл зьзяць», — пішуць аўтаркі ў анатацыі да песьні.

Сьпявачка Сьвятлана Бень адзначыла, што прэмʼера песьні для яе і Галіны Чыкіс — гэта асаблівая музычная падзея.

«Біялюмінэсцэнцыя — гэта хімічная рэакцыя, якая дазваляе жывым арганізмам сьвяціцца. І адбываецца яна часьцей за ўсё ад зьнешняга раздражненьня. Напэўна, гэта адзін з найлепшых прыкладаў, які дае нам прырода. Чым мацней навакольнае асяродзьдзе гэтае раздражненьне на цябе аказвае, тым ярчэй ты сьвецісься! І спрабуеш, што б там ні было, захаваць гэтае зьзяньне. І не забывацца на яго, як і на важную працу, якую ніхто, акрамя цябе, ня зможа зрабіць.

Гэтую песьню мы прысьвячаем тым, хто часам не знаходзіць больш сілы зьзяць. І тым, хто ніколі не забываецца зьзяць, як згустак самых яркіх бліскавак, пераадольваючы ўсе раздражняльныя фактары навакольнага асяродзьдзя», — напісала яна ў Фэйсбуку.

Папярэдні альбом дуэту называлі «посттраўматычным», і аўтаркі пагаджаліся з гэтым. «Мне думаецца, што мы цяпер усе ў стане траўмы. Такі траўматычны час. Здаецца, цяпер любое мастацтва альбо ўнутры траўмы, альбо посттраўма, так, — расказвала Сьвятлана Бень. І дадавала: — Але мне здаецца, што самае галоўнае — не пускаць нянавісьць у сваё сэрца».

  • Сьвятлана Бень і Галя Чыкіс — зоркі беларускай індзі-сцэны. Сьвятлана Бень — беларуская музыка, сьпявачка, тэатральная рэжысэрка, паэтка. Была лідэркай фрык-кабарэ-бэнду «Серебряная свадьба». У творчым дуэце Бень-Чыкіс Сьвета адказвае за тэксты і песьні, а Галя — за аранжыроўкі і саўнд-прадакшн.
  • У кастрычніку 2020 году Сьвятлана Бень у ліку 800 музыкаў, мастакоў, актораў, выкладчыкаў, рэжысэраў, літаратараў і іншых дзеячоў і актывістаў з культурных колаў падпісалі Адкрыты ліст з патрабаваньнямі перагледзець вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, спыніць гвалт, адмяніць «чорныя сьпісы» і не чыніць ціск на майстроў культуры, ня згодных з палітыкай беларускіх уладаў. Пасьля падаўленьня пратэстаў яна пераехала ў Бэрлін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG