Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летась у Беларусі амаль 29 тысяч фірмаў выкарысталі ў дзейнасьці апавяшчальны парадак


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Апавяшчальны парадак увялі ў 2017 годзе Дэкрэтам нумар 7 «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва». Ён дае права суб’ектам гаспадараньня перад пачаткам якога-небудзь віду дзейнасьці проста праінфармаваць аб гэтым адпаведны дзяржаўны орган.

Апавяшчальны парадак пры пачатку эканамічнай дзейнасьці летась выкарыстоўваўся бізнэсам 28 899 разоў. Гэта амаль на 14% часьцей, чым у 2022 годзе, расказалі ў Міністэрстве эканомікі Беларусі.

На практыцы гэта робіцца праз сыстэму «Адно акно», лістом ці па электроннай пошце з выкарыстаньнем электроннага лічбавага подпісу. Прыступаць да працы можна ўжо на наступны дзень пасьля адпраўкі паведамленьня.

У 2023 годзе больш за ўсё такіх заявак было пададзена бізнэсам у Горадзенскай вобласьці — звыш 9 тысяч. На другім месцы апынуўся Менск (больш за 7,7 тысячы), на трэцім — Берасьцейская вобласьць (крыху больш за 3,1 тысячы).

Па відах дзейнасьці самым папулярным для выкарыстаньня апавяшчальнага парадку стаў гандаль (пададзена больш за 13,3 тысячы апавяшчэньняў). Амаль 4 тысячы разоў такі парадак прымянялі пры пачатку работы ў сфэры бытавых паслуг, больш як 1,2 тысячы разоў — пры старце на рынку паслуг аўтасэрвісу.

У ведамстве адзначылі, што імклівы рост паказваюць сфэры грамадзкага харчаваньня і ІТ-паслуг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG