Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя прозьвішчы яшчэ некалькіх ураджэнцаў Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі і загінулі на вайне ва Ўкраіне


Расейская вайсковая форма, якую знайшлі ў Кіеўскай вобласьці пасьля адступленьня арміі Расеі ў красавіку 2022 году. Ілюстрацыйнае фота
Расейская вайсковая форма, якую знайшлі ў Кіеўскай вобласьці пасьля адступленьня арміі Расеі ў красавіку 2022 году. Ілюстрацыйнае фота

Раней паведамлялі аб пацьверджанай гібелі 16 беларусаў і выхадцаў зь Беларусі, якія ваявалі ў складзе прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр», расейскай арміі і ў ваенізаваных фармаваньнях так званых «ДНР» і «ЛНР».

Украінскі праект poternet.site апублікаваў прозьвішчы яшчэ двух ураджэнцаў Беларусі, якія ваявалі ў расейскай арміі і загінулі ў часе баявых дзеяньняў на тэрыторыі Ўкраіны. Інфармацыя пра дваіх зь іх раней не была вядомая.

Раней паведамлялі аб пацьверджанай гібелі 16 беларусаў і выхадцаў зь Беларусі, якія ваявалі ў складзе прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр», расейскай арміі і ў ваенізаваных фармаваньнях так званых «ДНР» і «ЛНР».

  • Згодна з інфармацыяй праекту, 25 сакавіка 2022 году загінуў Вячаслаў Моніч, які нарадзіўся ў 1974 годзе ў Пінску. Служыў у 9-м упраўленьні дэпартамэнту апэратыўнай інфармацыі пятай службы ФСБ Расеі. Падрабязнасьцяў пра абставіны гібелі не паведамляюць.
  • Павал Макараў нарадзіўся ў Менску ў 1987 годзе. Бацькі пераехалі ў Кастрамскую вобласьць Расеі неўзабаве пасьля ягонага нараджэньня. Служыў паводле кантракту ў паветрана-дэсантных войсках Расеі мэханікам-кіроўцам. Двойчы ўдзельнічаў у вайсковых парадах на Краснай плошчы ў Маскве. Загінуў 19 красавіка 2022 году, ваяваў у складзе выведнай роты парашутна-дэсантнага палку. Яго пахавалі на Алеі славы ў Кастраме.

Раней розныя крыніцы паведамлялі, што на вайне ва Ўкраіне загінулі ўраджэнцы Беларусі Андрэй Бабко, Раман Гровіч, Васіль Курловіч, Аляксандар Шыянаў, Пётра Лузанаў, Павал Яўглеўскі, Ільля Курналёў, Уладзіслаў Чарноў, Мікалай Маркаў, Ігар Валачылаў, Аляксей Цішкевіч, Віталь Загнеткін, Аляксандар Міхайлаў, Іван Ігнаценка, Яраслаў Асташкоў і Сяргей Ланавенка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG