Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады прызналі, што зь Беларусі за 2021–2022 гады выехалі больш за 200 тысяч грамадзян


Дазвол на жыхарства ў Латвіі. Ілюстрацыйнае фота
Дазвол на жыхарства ў Латвіі. Ілюстрацыйнае фота

Вядома, што найбольшая колькасьць грамадзян Беларусі выехала ў Літву і ў Польшчу.

Начальнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун заявіў, што пасьля 2020 году зь Беларусі выехала больш за 200 тысяч грамадзян.

«Казаць, што гэта быў выезд з палітычных ці не з палітычных матываў, не заўсёды карэктна. [...] За 2021–2022 гады з тэрыторыі Беларусі выехалі больш за 200 тысяч грамадзян. Гэта розныя прычыны: дазвол на жыхарства або рэлякацыі айцішнікаў і іх сямей і гэтак далей. Вядома ж, шмат. Таму што гэта працаздольнае насельніцтва. Але з другога боку, дзяржава для іх заўсёды адкрытая і яны могуць вярнуцца», — сказаў Аляксей Бягун у эфіры тэлеканалу АНТ.

Вядома, што найбольшая колькасьць грамадзян Беларусі выехала ў Літву (паводле афіцыйных крыніц, крыху больш за 60 тысяч) і ў Польшчу.

За мінулы год польскія ўлады выдалі беларусам 46 972 дазволы на часовае знаходжаньне і 12 083 дазволы на пастаяннае пражываньне ў Польшчы. Такую інфармацыю прыводзіць Цэнтар беларускай салідарнасьці са спасылкай на Ўпраўленьне справамі іншаземцаў Польшчы.

Усяго ў Польшчы на 31 сьнежня 2023 году пражывала 119 тысяч беларусаў з сапраўдным дакумэнтам, выдадзеным польскімі ўладамі, які дае права знаходзіцца на тэрыторыі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG