Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны: двое вайскоўцаў атрымалі агнястрэльныя раненьні ў вайсковай частцы

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

18 студзеня Міністэрства абароны паведаміла пра інцыдэнт у адной з вайсковых частак Беларусі: двое вайскоўцаў атрымалі агнястрэльныя раненьні.

Паводле ведамства, інцыдэнт адбыўся «з прычыны парушэньняў патрабаваньняў бясьпекі пры правядзеньні стрэльбаў».

Нумар часткі, у якой адбыўся інцыдэнт, у ведамстве не ўдакладнілі.

У Мінабароны сьцьвярджаюць, што абодвум вайскоўцам надалі неабходную мэдыцынскую дапамогу і пагрозы іх жыцьцю няма. Іншыя падрабязнасьці здарэньня невядомыя.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG