Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ў пачатку году на пажарах загінула ўдвая больш людзей, чым на пачатку 2023-га


Пажар, архіўнае фота
Пажар, архіўнае фота

Пажары працягваюць прыносіць ахвяры. Пераважна гінуць людзі нападпітку.

За мінулыя суткі (з 6:00 17 студзеня па 6:00 18 студзеня) у Беларусі здарыўся 21 пажар. На іх загінулі чатыры чалавекі, паведаміла прэс-служба Міністэрства надзвычайных сытуацый.

Паводле статыстыкі ведамства, з пачатку году на 409 пажарах загінуў 71 чалавек (за той жа пэрыяд 2023-а было 294 пажары і 35 гібеляў на іх адпаведна). Траўмаваныя 38 чалавек. Летась траўмаваных было 22.

За апошнія 10 гадоў ахвярамі пажараў сталі 6076 чалавек (у стане алькагольнага ап’яненьня на момант сьмерці былі 4125, ці 68%).

МНС настойвае на строгім выкананьні правілаў пажарнай бясьпекі, у прыватнасьці на ўтрыманьні сыстэм ацяпленьня ў належным парадку.

Ведамства заклікае не курыць у памяшканьнях, тым больш у ложку і асабліва ў нецьвярозым стане; не выкарыстоўваць папяровыя ёмістасьці ў якасьці попельніц, ня кідаць недакуркі з гаўбцоў і лёджый; сачыць, каб попел не трапляў на гаручыя матэрыялы ці падлогу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG