Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская заклікала прэм’ер-міністра Бэльгіі падтрымаць эўрапейскі выбар Беларусі


Прэм’ер-міністар Бэльгіі Аляксандар дэ Кру адкрывае дыскусію ў «Бэльгійскім доме» ў межах Сусьветнага эканамічнага форуму, сярод удзельнікаў — Сьвятлана Ціханоўская. Давос, 17 студзеня 2024
Прэм’ер-міністар Бэльгіі Аляксандар дэ Кру адкрывае дыскусію ў «Бэльгійскім доме» ў межах Сусьветнага эканамічнага форуму, сярод удзельнікаў — Сьвятлана Ціханоўская. Давос, 17 студзеня 2024

Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы з бэльгійскім прэм’ер-міністрам Аляксандрам дэ Кру заклікала суразмоўцу падтрымаць эўрапейскі выбар Беларусі і «ўзьняць беларускае пытаньне як мага вышэй» падчас цяперашняга старшынства Бэльгіі ў Эўрапейскім Зьвязе.

Пра гэта паведамілі інфармацыйнаму агенцтву «Позірк» у прэсавай службе Ціханоўскай. Сустрэча палітыкаў адбылася 17 студзеня на Сусьветным эканамічным форуме ў швайцарскім Давосе.

Ціханоўская таксама папрасіла Бэльгію ўзмацніць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі і павялічыць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці, дэмакратычных сілаў і беларускай дэмакратычнай місіі ў Брусэлі.

Пасьля сустрэчы суразмоўцы ўзялі ўдзел у панэльнай дыскусіі пра будучыню дэмакратыі ў рамках Сусьветнага эканамічнага форуму.

17 студзеня падчас дыскусій у рамках асноўнай праграмы форуму Ціханоўская заклікала палітыкаў дэмакратычных краін да «больш рашучых дзеяньняў у дачыненьні да дыктатараў».

«Паўмеры толькі паглыбляюць крызіс, бо адной рукой вы падтрымліваеце тых, хто змагаецца супраць тыраніі, а другой ведзяце з дыктатарамі гандаль. І гэта дазваляе тыраніі падсілкоўвацца ды жыць», — сказала Ціханоўская.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG