Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: На волю выйшаў Дзяніс Хазей, які за кратамі сустрэў сваё 18-годзьдзе


Дзяніс Хазей. Архіўнае фота
Дзяніс Хазей. Архіўнае фота

Станам на 16 студзеня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1420 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітычных зьняволеных можа быць большай.

На волю выйшаў палітвязень, які за кратамі сустрэў сваё 18-годзьдзе, паведамляе «Эўрарадыё». Дзяніса Хазея асудзілі па справе аб «масавых беспарадках» у Берасьці 10 жніўня 2020 году.

Яму прызначылі 3 гады пазбаўленьня волі ў выхаваўчай калёніі. Свой тэрмін ён адбыў цалкам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG