Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 12 студзеня: жлобінца пакаралі за ўдзел у пратэсьце 2020 году


Беларускія сілавікі. Архіўнае фота
Беларускія сілавікі. Архіўнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.

Жыхару Жлобіна Данілу Яроцкаму прысудзілі 1,5 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсьце 9 жніўня 2020 года за «грубае парушэньне грамадзкага парадку» (частка 1 артыкулу 342 КК), піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Суд прайшоў 27 сьнежня, але вынікі сталі вядомыя толькі цяпер.

Праваабаронцы паведамляюць, што Яроцкага затрымалі 16 жніўня 2023 года, але праз хваробу ён знаходзіўся ў шпіталі да 6 кастрычніка, пасьля чаго быў адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе да суду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG