Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З браслаўскага музэю традыцыйнай культуры пасьля затрыманьняў звольнілі 7 чалавек


Музэй традыцыйнай культуры ў Браславе. Архіўнае фота
Музэй традыцыйнай культуры ў Браславе. Архіўнае фота

Звальненьні адбыліся пасьля пакараньня супрацоўнікаў музэю адміністрацыйнымі арыштамі і штрафамі.

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Супрацоўнікаў музэю затрымалі ў ноч перад выставаю «Калядныя ўзоры», якая адкрылася ў музэі 22 сьнежня.

Страцілі працу і тыя, хто адбываў адміністрацыйны арышт, у тым ліку цяпер ужо былая загадчыца музэю Элеанора Зінкевіч, і тыя, каму прысудзілі штрафы.

Вызваленыя пасады пакуль не занятыя: у Браславе проста няма адмыслоўцаў у музэйнай справе, тым болей такога вузкага профілю — знаўцаў традыцыйнай культуры.

Паведамляецца, што музэй прымае наведнікаў, але дасьледчыцкая і навуковая праца ўстановы пад пытаньнем — ёю цяпер папросту няма каму займацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG