Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скарачаецца папулярная сетка крамаў «Буслік»: з кастрычніка іх стала ўтрая меней


Лягатып крамы «Буслік»
Лягатып крамы «Буслік»

Увосень кампанія паведамляла аб тым, што ў сетцы больш за 40 крам, а ў студзені 2024-га іх засталося ўсяго 14.

Як высьветліла выданьне Office Life, на канец першай дэкады студзеня ў сетцы дзіцячых крамаў працавала 14 гандлёвых пунктаў. У кантакт-цэнтры кампаніі паведамілі, што 8 зь іх знаходзяцца ў Менску.

Крамы «Буслік» ёсьць ужо не ва ўсіх абласных цэнтрах – у Берасьці, напрыклад, сетка больш не працуе. У гэтай вобласьці засталася толькі адна крама ў Пінску. Па адной краме засталося ў Магілёве, Гомлі і Горадні, дзьве – у Віцебску.

  • У 2023 годзе ў сетцы «Буслік» у Беларусі пачаліся праблемы. Яе выручка падала на працягу ўсяго года. У I квартале 2023 году апэратар сеткі – кампанія «ДПМ» – зьнізіў выручку да аналягічнага пэрыяду 2022-га на 13,6%, у II квартале – на 12%. А за III квартал выручка сеткі офлайн зьнізілася на 27,5%, а онлайн – на 64%.
  • У кастрычніку польскі інвэстар сеткі – кампанія CDRL – паведаміў аб «страце кантролю» над даччынай кампаніяй у Беларусі і пагрозе яе банкруцтва. У CDRL таксама заявілі аб спісаньні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасьці сеткі ў памеры 1,7 млн злотых (больш за $400 тыс.) і прыпыненьні далейшых паставак тавараў у Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG