Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўхваліў закон, якім дазволіў КДБ у пэўных выпадках ужываць зброю супраць жанчын і дзяцей


Будынак КДБ Беларусі ў Менску, архіўнае фота
Будынак КДБ Беларусі ў Менску, архіўнае фота

Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі», 6 студзеня дакумэнт быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пункт, які тычыцца ўжываньня зброі супраць жанчын і людзей з інваліднасьцю, зьмянілі. Раней ужываць зброю можна было выняткова, калі чыніцца ўзброены напад. У новай рэдакцыі зброю супраць жанчын, дзяцей і інвалідаў дазволілі прымяняць і ў «выпадках аказаньня імі ўзброенага супраціву, зьдзяйсьненьня ўзброенага альбо групавога нападу ці іншых дзеяньняў, якія пагражаюць жыцьцю або здароўю людзей».

Прынятыя папраўкі дазваляюць прыцягваць да «контратэрарыстычнай дзейнасьці» інкасатарскія службы. Інкасатарам могуць даручыць ахову аб’ектаў, суправаджэньне транспарту і гарантаваньне бясьпекі людзей. Ужываць сілу і зброю яны змогуць нароўні з ваенізаванай аховай.

Падпісаныя папраўкі набылі моц з 1 студзеня 2024 году.

Пасьля таго, як праўкі ў закон прыняла Палата прадстаўнікоў, СМІ паведамлялі, што паводле апублікаванай на pravo.by новай рэдакцыі закону, супрацоўнікі КДБ таксама атрымаюць права страляць у натоўпе і ў кірунку складоў з запальнымі рэчывамі, але ў апублікаваным 6 студзеня дакумэнце гаворкі пра гэта няма, а ранейшы дакумэнт больш не даступны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG