Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Расеі паведаміла пра чарговую атаку на Крым, Кіеў — пра ўдар па аэрадроме


Сакскі раён, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Сакскі раён, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Сродкі супрацьпаветранай абароны зьбілі чатыры ўкраінскія ракеты над анэксаваным Крымам, паведаміла 6 студзеня Мінабароны Расеі.

Паводле расейскага абароннага ведамства, атака адбылася прыкладна а палове на 1-ую ночы 6 студзеня. У гэты ж час прыкладна на гадзіну быў прыпынены рух на Крымскім мосьце. Іншыя падрабязнасьці пра ракетныя ўдары па Крыме не паведамляюцца.

Праўкраінскія тэлеграм-каналы пішуць пра дзясятак выбухаў у раёне Еўпаторыі і ў раёне Новафёдараўкі, дзе разьмяшчаецца расейскі ваенны аэрадром Сакі.

Раніцай 6 студзеня камандуючы Паветранымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны Мікалай Аляшчук напісаў у тэлеграме, што ўкраінскія вайскоўцы паразілі на аэрадроме Сакі камандны пункт.

Расейскі бок гэтую інфармацыю пакуль не камэнтаваў.

Ва ўмовах баявых дзеяньняў Радыё Свабода ня можа апэратыўна пацьвердзіць заявы бакоў канфлікту.

  • Апошні раз пра атакі на анэксаваны паўвостраў Мінабароны Расеі паведамляла 5 студзеня.
  • 4 студзеня Мінабароны РФ заявіла, што сілы СПА зьбілі 10 авіяцыйных кіраваных ракет, а таксама зьнішчылі некалькі дзясяткаў дронаў. Кіеў тады сьцьвярджаў, што Ўзброеным сілам Украіны ўдалося паразіць камандны пункт расейскіх войскаў каля Севастопаля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG