Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць жанчыну за «ўдзел ва ўзброеным фармаваньні і ваенных дзеяньнях у замежнай дзяржаве»

Менскі гарадзкі суд. Ілюстрацыйнае фота
Менскі гарадзкі суд. Ілюстрацыйнае фота

Падсуднай пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

Разгляд крымінальнай справы Галіны Красьнянскай, якая абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 361-3 КК («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вэрбаваньне або рыхтаваньне асоб да такога ўдзелу») праходзіць у Менскім гарадзкім судзе з 4 студзеня.

Працэс узначальвае судзьдзя Я. Ананіч.

Праваабаронцам, да якіх зьвярнулася выданьне «Позірк», нічога не вядома ні пра Красьнянскую, ні пра яе справу.

XS
SM
MD
LG