Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў закон, які абавязвае рэлігійныя арганізацыі прайсьці перарэгістрацыю. Патрабаваньні сталі больш жорсткімі


Пратэстанцкая царква ў Новалукомлі, ілюстрацыйнае фота
Пратэстанцкая царква ў Новалукомлі, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які мяняе ранейшыя законы ў пытаньнях дзейнасьці рэлігійных арганізацый.

Як адзначаецца на сайце Лукашэнкі, павысяцца патрабаваньні «для стварэньня рэспубліканскага рэлігійнага аб'яднаньня» — трэба будзе, каб у яго былі рэлігійныя грамады ва ўсіх абласьцях і ў Менску.

Павялічана таксама колькасьць рэлігійных грамадаў, неабходных, каб стварыць «рэспубліканскае абʼяднаньне». Пры гэтым хаця б адна зь іх павінна ажыцьцяўляць дзейнасьць на працягу ня менш як 30 гадоў.

Цягам году пасьля ўступленьня ў сілу закону павінна прайсьці перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый.

Паводле сайту Лукашэнкі, новым законам прадугледжана, што рэлігійныя арганізацыі змогуць ствараць структуры па сацыяльнай рэабілітацыі залежных ад псыхаактыўных рэчываў, па аказаньні сацыяльных паслуг пажылым грамадзянам і інвалідам. Таксама можна будзе ствараць дзіцячыя дамы пры манастырах па ўзгадненьні з абласным (ці Менскім гарадзкім) выканаўчым камітэтам.

Тэкст закону пакуль не апублікаваны. Паводле законапраекту, які публікавалі раней, уводзяцца дадатковыя абмежаваньні — у прыватнасьці, кіраўнікамі рэлігійных арганізацый ня змогуць быць людзі са сьпісаў тых, каго ўлады назвалі датычнымі да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці, а ў цэрквах падчас багаслужбаў нельга будзе выкарыстоўваць ніякую сымболіку, акрамя рэлігійнай, і праводзіць любыя сходы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG