Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская пракамэнтавала блякаваньне Youtube у Беларусі падчас свайго навагодняга выступу


Сьвятлана Ціханоўская падчас запісу навагодняга відэазвароту да беларусаў
Сьвятлана Ціханоўская падчас запісу навагодняга відэазвароту да беларусаў

Часовае блякаваньне YouTube адбылося ў ноч на 1 студзеня перад выступам Сьвятланы Ціханоўскай, які трансьляваўся праз гэты сэрвіс.

3 студзеня Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала блякаваньне сэрвісу Youtube ў Беларусі падчас яе навагодняга звароту да беларусаў.

«Я чула паведамленьні аб тым, што YouTube быў заблякаваны ў Беларусі падчас майго навагодняга выступу. У мяне ёсьць некалькі навін для рэжыму. Па-першае, відэа з прамовай можна паглядзець у любы час.

Па-другое, нельга душыць праўду, саджаючы журналістаў у турму ці абмяжоўваючы доступ у інтэрнэт», — напісала Ціханоўская ў сацыяльнай сетцы X, разьмясьціўшы спасылку на свой выступ.

  • У прамежак паміж 23:30 і 00:10 з 31 сьнежня на 1 студзеня многія карыстальнікі ў Беларусі не змаглі зайсьці на Youtube. Часовае блякаваньне адбылося перад выступам Сьвятланы Ціханоўскай, які трансьляваўся праз гэты сэрвіс. Паказальна, што доступ зьнік не ўва ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў. Праз VPN-сэрвісы YouTube быў дасяжны. Агулам блякаваньне доўжылася каля 20 хвілін.
  • Гэта першая вядомая спроба заблякаваць YouTube у Беларусі. Раней бывала, што ўлады цалкам адключалі доступ да інтэрнэту, як 9-12 жніўня 2020 году.
  • Нягледзячы на перашкоды, зварот на момант публікацыі артыкулу паглядзелі ўжо больш за 169 тысяч чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Падсумаваньне тыдня на Свабодзе – у адным суботнім лісьце! Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень – у нашай эмэйл-рассылцы: так вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

Дык падпісвайцеся!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG