Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя пачне самастойна кантраляваць прыём імамаў


У мячэту ў Францыі
У мячэту ў Францыі

Раней імамаў маглі зацьвердзіць за мяжой, і яны прыбывалі на службу ў краіну без дадатковага кантролю з боку францускай дзяржавы.

Францыя спыніць прыём імамаў, прызначаных за мяжой, у 2024 годзе. Рашэньне, якое вынікае з выступу прэзыдэнта Эманюэля Макрона ў пачатку 2020 году ў Ле-Мюро, было часткай больш шырокай стратэгіі барацьбы з «сэпаратызмам», піша The Jerusalem Post.

Францыя мае намер увесьці ў дзеяньне новы рэглямэнт з 1 студзеня 2024 году, і ён забароніць прымаць новых прызначаных за мяжой імамаў, згодна з заявай прэзыдэнта Эманюэля Макрона, сказанай яшчэ ў 2020 годзе.

Крок накіраваны на стрымліваньне замежнага ўплыву і прасоўваньне аўтаноміі ў ісламскіх практыках у краіне, абавязвае гэтых імамаў альбо вярнуцца ў свае краіны, альбо перайсьці на кіроўныя пасады ў мясцовых месцах культу.

Пасьля заяваў Макрона Францыя прадаставіла трохгадовы пэрыяд апавяшчэньня аб гэтай палітыцы, і ён заканчваецца 1 студзеня 2024 году.

Міністар унутраных спраў Жэральд Дарманін пацьвердзіў інфармацыю, падкрэсьліўшы намер ураду прадухіліць фінансавую падтрымку імамаў з боку замежных дзяржаў.

Як паведамляе BFMTV, Тарык Убру, вялікі імам мячэту ў Бардо, ацаніў гэтае рашэньне як крок да памяншэньня палітычнага і тэалягічнага ўмяшаньня з боку краін паходжаньня.

Абдала Зэкры, віцэ-прэзыдэнт Францускай рады мусульманскай веры (CFCM), выказаў падтрымку дзеяньням уладаў, але ўдакладніў, што цяперашнія імамы не зьяўляюцца сэпаратыстамі. Ён падкрэсьліў, што «адарваныя» імамы паважаюць каштоўнасьці і законы Рэспублікі, адзначыўшы, што ў Францыі прыкладна 270 такіх імамаў з Альжыру і Турэччыны.

Пасьля 1 красавіка 2024 году імамам, прызначаным замежнымі краінамі, трэба будзе зьмяніць свой статус. Новая формула дазволіць асацыяцыям месцаў набажэнства непасрэдна наймаць імамаў. Тым ня менш, пытаньне іх фінансавай падтрымкі застаецца сур’ёзным, як агучыў Зэкры.

Плян па павелічэньні долі імамаў, якія прайшлі частковую або поўную падрыхтоўку ў Францыі, зьяўляецца часткай гэтай больш шырокай ініцыятывы. Нягледзячы на тое, што «імамам Рамадану» (групу з каля 300 сьпевакоў і дэкляматараў, якія едуць у Францыю падчас сьвятога месяца) усё яшчэ будзе дазволена, аднак урад імкнецца да таго, каб імамы валодалі базавым разуменьнем францускай мовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG