Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр польскі гісторык Марцэлі Косман, які напісаў «Гісторыю Беларусі» па-польску


Вокладка кнігі Марцэлія Космана «З гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага», Менск, 2010 год
Вокладка кнігі Марцэлія Космана «З гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага», Менск, 2010 год

Аўтар «Гісторыі Беларусі», як піша «Наша Ніва», адышоў на 84-м годзе жыцьця.

Марцэлі Косман, вядомы сярод іншага як аўтар «Гісторыі Беларусі» на польскай мове, першае выданьне якой выйшла яшчэ ў 70-я гады мінулага стагодзьдзя.

Марцэлі Косман нарадзіўся 8 жніўня 1940 году.

З 1967 па 1976 год працаваў у Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук. У 1976-82 гадах быў дырэктарам Курніцкай бібліятэкі Польскай акадэміі навук. Ён склаў і адрэдагаваў 7 тамоў бесьперапыннага выданьня «Pamiętnik Biblioteki Kórnickej».

З 1980 году (зь перапынкам) выкладаў у Познаньскім унівэрсытэце, з 1982 году — у Вышэйшай пэдагагічнай школе ў Аполі.

Як гісторык вывучаў XV — XVIII стагодзьдзі, гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку, рэлігійную гісторыю гэтай дзяржавы, гісторыю Эвангелічнай царквы, хрысьціянізацыі грамадзтва ВКЛ, разьвіцьцё польскай палітычнай культуры, суадносіны гістарычнай і мастацкай праўды ў раманах Генрыка Сянкевіча.

У 2010 годзе ў бібліятэцы часопісу «Беларускі гістарычны агляд» выйшаў зборнік гістарычных прац Марцэлія Космана ў перакладзе на беларускую мову «З гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG