Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі забароняць рэклямаваць працу і вучобу за мяжой

Як паведамляе БЕЛТА, Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект «Аб зьмяненьні законаў па пытаньнях рэклямы».

Дакумэнт уводзіць забарону на разьмяшчэньне рэклямы аб працаўладкаваньні і вучобе за межамі Беларусі. Выключэньне складае рэкляма на сайтах, якія ажыцьцяўляюць дзейнасьць, зьвязаную з працаўладкаваньнем за межамі Беларусі, і дапамагаюць паступіць у ВНУ за межамі краіны.

Таксама законапраект уводзіць абавязак для рэклямных агенцтваў на загад дзяржаўных органаў разьмяшчаць рэклямы дзяржаўных сьвятаў, сьвяточных дзён і памятных датаў.

XS
SM
MD
LG