Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна, выбары і імітацыя выбараў, пашпарты Новай Беларусі: прагнозы беларускіх экспэртаў на 2024 год

Сьвятлана Ціханоўская, Джо Байдэн, Дональд Трамп, Аляксандар Лукашэнка, Уладзімір Зяленскі, каляж

Што прынясе Беларусі і сьвету 2024 год? Ці скончыцца вайна, якімі будуць выбары Каардынацыйнай рады і прэзыдэнта ЗША, а якімі — «бязвыбары» ў Беларусі, ці запрацуе праект «пашпарта Новай Беларусі» — на гэтыя ды іншыя пытаньні адносна 2024 году даюць свае адказы 18 экспэртаў.

Упершыню Свабода публікавала такія прагнозы ў студзені 2018 году. Цяперашняе апытаньне — сёмае.

У сьнежні 2024 году мы вызначым, хто з экспэртаў аказаўся найбольш трапным у сваіх прадбачаньнях.

Прапануем прагнозы першых 9 экспэртаў. Пазьней на нашым сайце — яшчэ 8 прагнозаў.

Рыгор Астапеня, доктар палітычных навук, заснавальнік Цэнтру новых ідэяў (Варшава, Польшча), кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» Chatham House

Рыгор Астапеня
Рыгор Астапеня

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец 2024 году?

3,7.

2. Які напрыканцы 2024 году будзе сярэдні заробак у даляравым эквіваленце?

$650.

3. Як зьменіцца экспарт ПВТ?

Застанецца на тым жа ўзроўні.

4. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2024 году?

Раман Галоўчанка.

5. Ці адбудуцца ў Беларусі ў 2024 годзе масавыя пратэсты, мірныя альбо нямірныя?

Не.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў у канцы 2024 году?

800.

7. Ці ўступіць беларускае войска ў вайну ва Ўкраіне на баку Расеі на працягу 2024 году?

Не.

8. Ці ўчыняць расейскія войскі новы наземны напад на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі?

Не.

9. Ці скончыцца ў 2024 годзе вайна Расеі з Украінай? Калі так, то чым яна скончыцца?

Не.

10. Якой будзе яўка на парлямэнцкія і мясцовыя выбары ў лютым 2024 году?

Афіцыйна — 75%.

11. Колькі грамадзянаў Беларусі возьмуць удзел у выбарах чальцоў Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу?

50 тысяч.

12. Ці стане Аляксандар Лукашэнка старшынём Усебеларускага народнага сходу? Калі ня ён, то хто?

Стане.

13. Колькі разоў на працягу 2024 году Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным?

10.

14. Ці будзе існаваць у канцы 2024 году Аб’яднаны пераходны кабінэт?

Так.

15. Ці Аб’яднаны пераходны кабінэт выпусьціць і легалізуе «пашпарт Новай Беларусі»?

Так, але са значна слабейшай значнасьцю самога дакумэнту.

16. Ці адбудзецца ў 2024 годзе афіцыйная сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім?

Не.

17. Як зьменіцца колькасьць памежных пунктаў паміж Беларусьсю і краінамі Эўразьвязу (Польшчай, Літвой і Латвіяй)?

Застанецца той жа.

18. Хто стане пераможцам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця?

Альгерд Бахарэвіч :)

19. Якое месца ў сусьветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі ў канцы 2024 году будзе займаць беларуска Арына Сабаленка?

3.

20. Хто стане наступным прэзыдэнтам ЗША?

Трамп.

Тацяна Ашуркевіч, палітычная аглядальніца

Тацяна Ашуркевіч
Тацяна Ашуркевіч

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец 2024 году?

3,5.

2. Які напрыканцы 2024 году будзе сярэдні заробак у даляравым эквіваленце?

590.

3. Як зьменіцца экспарт ПВТ?

Будзе падаць.

4. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2024 году?

Галоўчанка.

5. Ці адбудуцца ў Беларусі ў 2024 годзе масавыя пратэсты, мірныя альбо нямірныя?

Мне хочацца быць аптымісткай, але ўсё часьцей гэта не атрымліваецца. Таму — не адбудуцца.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў у канцы 2024 году?

1500.

7. Ці ўступіць беларускае войска ў вайну ва Ўкраіне на баку Расеі на працягу 2024 году?

Не.

8. Ці ўчыняць расейскія войскі новы наземны напад на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі?

Хутчэй за ўсё, не. (Шкада, што ў мяне няма здольнасьці чытаць думкі Пуціна).

9. Ці скончыцца ў 2024 годзе вайна Расеі з Украінай? Калі так, то чым яна скончыцца?

Відавочна, пакуль усё выглядае так, што гэта будзе доўгая вайна. Альбо ўсё скончыцца хутка, але пасьля выбуху ядзернай зброі нас гэта ўжо ня будзе хваляваць.

10. Якой будзе яўка на парлямэнцкіх і мясцовых выбарах у лютым 2024 году?

76%.

11. Колькі грамадзянаў Беларусі возьмуць удзел у выбарах чальцоў Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу?

Мне здаецца, парадак дня Каардынацыйнай рады зараз — гэта адно з апошніх пытаньняў, якія хвалююць беларусаў. Я думаю, ня больш за 10 тысяч.

12. Ці стане Аляксандар Лукашэнка старшынём Усебеларускага народнага сходу? Калі ня ён, то хто?

Думаю, што пасьля траўмы 2020-га Лукашэнка давярае хіба што сабе і сваім дзецям (ня факт). Таму, хутчэй, так.

13. Колькі разоў на працягу 2024 году Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным?

9.

14. Ці будзе існаваць у канцы 2024 году Абʼяднаны пераходны кабінэт?

Так.

15. Ці Аб’яднаны пераходны кабінэт выпусьціць і легалізуе «пашпарт Новай Беларусі»?

У пытаньні вы не ўдакладнілі дату і што значыць «легалізацыя», а гэта дазваляе мне адказаць, як сапраўднаму аналітыку, вельмі шырока :) Таму адкажу «так».

16. Ці адбудзецца ў 2024 годзе афіцыйная сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім?

Не.

17. Як зьменіцца колькасьць памежных пунктаў паміж Беларусьсю і краінамі Эўразьвязу (Польшчай, Літвой і Латвіяй)?

Агулам застанецца 6 адкрытых для транспарту і людзей.

18. Хто стане пераможцам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця?

Спадзяюся, хтосьці, хто напіша твор пра Палесьсе.

19. Якое месца ў сусьветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі ў канцы 2024 году будзе займаць беларуска Арына Сабаленка?

Давайце хаця б дзесьці будзе аптымізм. Першае.

20. Хто стане наступным прэзыдэнтам ЗША?

Спадзяюся, не папуліст, не гамафоб і не сэксіст. Усе супадзеньні выпадковыя. :-)

Дзьмітры Балкунец, палітычны камэнтатар

Дзьмітры Балкунец
Дзьмітры Балкунец

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец 2024 году?

3,25

2. Які напрыканцы 2024 году будзе сярэдні заробак у даляравым эквіваленце?

570 даляраў

3. Як зьменіцца экспарт ПВТ?

Экспарт ПВТ складзе каля 2,2 млрд даляраў.

4. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2024 году?

Раман Галоўчанка. Аднак калі здарыцца плянавая замена Аляксандра Лукашэнкі, то можа зьявіцца іншы чалавек.

5. Ці адбудуцца ў Беларусі ў 2024 годзе масавыя пратэсты, мірныя альбо нямірныя?

Не.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў у канцы 2024 году?

У выпадку, калі будзе праведзеная амністыя, колькасьць палітычных зьняволеных можа скараціцца да 200 або менш.

7. Ці ўступіць беларускае войска ў вайну ва Ўкраіне на баку Расеі на працягу 2024 году?

Не.

8. Ці ўчыняць расейскія войскі новы наземны напад на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі?

Не.

9. Ці скончыцца ў 2024 годзе вайна Расеі з Украінай? Калі так, то чым яна скончыцца?

У 2022 годзе былі здагадкі, што вайна скончыцца ў 2023 годзе. Але гэтага не адбылося. Цяпер ёсьць падставы меркаваць, што вайна завершыцца не раней за 2025 год.

10. Якой будзе яўка на парлямэнцкія і мясцовыя выбары ў лютым 2024 году?

Каля 75-78%.

11. Колькі грамадзянаў Беларусі возьмуць удзел у выбарах чальцоў Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу?

У тым варыянце, які цяпер прапанаваны, ня больш за 15 тысяч. Адсутнасьць дакладна сфармуляванай мэты дзейнасьці арганізацыі не дазволіць забясьпечыць масавы ўдзел грамадзян і сфармаваць шырокі нацыянальны рух. Арганізацыя выбараў на непразрыстай, не абароненай з пункту гледжаньня бясьпекі плятформе, з патэнцыяльнымі магчымасьцямі маніпуляваць галасамі, прывядзе да яшчэ большага расколу ў грамадзтве, згасаньня пратэставага руху, маргіналізацыі апазыцыі, умацаваньня аўтарытарызму ў Беларусі. Калі мадэль выбараў ня будзе зьмененая, частка палітычных гульцоў будуць ігнараваць кампанію і заклічуць грамадзян ня ўдзельнічаць у ёй.

Апазыцыя мае нерэалізаваны патэнцыял фармаваньня часовых легітымных прадстаўнічых органаў, уключаючы абраны грамадзянамі парлямэнт, які мог бы стаць вышэйшым заканадаўчым органам у пэрыяд непрызнаньня дзеючай улады і ў пераходны пэрыяд.

12. Ці стане Аляксандар Лукашэнка старшынём Усебеларускага народнага сходу? Калі ня ён, то хто?

Паводле плянаў, Аляксандар Лукашэнка ў красавіку 2024 году ўзначаліць Усебеларускі народны сход. Ён сам прыняў рашэньне перайсьці ў гэты орган.

Таксама ня выключана, што ў 2024 годзе могуць адбыцца і прэзыдэнцкія выбары. Сыход Лукашэнкі быў зафіксаваны падчас сочынскіх дамоўленасьцяў у верасьні 2020 году. Аднак вайна і іншыя фактары ўплываюць на тэрміны рэалізацыі гэтага пляну.

13. Колькі разоў на працягу 2024 году Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным?

Каля 10.

14. Ці будзе існаваць у канцы 2024 году Абʼяднаны пераходны кабінэт?

Як юрыдычная асоба, зарэгістраваная ў Польшчы, так. Аднак ніякага ўплыву на сытуацыю ў Беларусі гэтая арганізацыя не аказвае.

15. Ці Аб’яднаны пераходны кабінэт выпусьціць і легалізуе «пашпарт Новай Беларусі»?

Улічваючы, што ў Літве зьявілася юрыдычная асоба «Belarus Passport Center», імаверна, будуць надрукаваныя блянкі і выдадзеныя ўсім ахвотным. Як мяркуецца, яны будуць прадавацца як сувэнір ад офіса Сьвятланы Ціханоўскай. Ніхто гэтыя каляровыя кніжачкі з малюнкамі ў якасьці паўнавартаснага пашпарта прызнаваць ня будзе. У выпадку ўцечкі базы дадзеных заяўнікі могуць быць прызнаныя ў Беларусі экстрэмістамі.

16. Ці адбудзецца ў 2024 годзе афіцыйная сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім?

Ніякай патрэбы для Ўкраіны ў такой сустрэчы няма. Сьвятлана Ціханоўская ніяк дапамагчы Ўкраіне ня можа. Магчыма, на якой-небудзь міжнароднай сустрэчы перасякуцца і павітаюцца.

17. Як зьменіцца колькасьць памежных пунктаў паміж Беларусьсю і краінамі Эўразьвязу (Польшчай, Літвой і Латвіяй)?

Застанецца бязь зьменаў.

18. Хто стане пераможцам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця?

Ня ведаю.

19. Якое месца ў сусьветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі ў канцы 2024 году будзе займаць беларуска Арына Сабаленка?

Імаверна ў ТОП-3.

20. Хто стане наступным прэзыдэнтам ЗША?

Калі ўсе будуць жывыя і ня ўзьнікне юрыдычных абмежаваньняў, то Дональд Трамп.

Філіп Біканаў, сацыёляг

Філіп Біканаў
Філіп Біканаў

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец 2024 году?

3,5.

2. Які напрыканцы 2024 году будзе сярэдні заробак у даляравым эквіваленце?

Сярэдні да падаткаў — 600.

3. Як зьменіцца экспарт ПВТ?

Вырасьце.

4. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2024 году?

Раман Галоўчанка.

5. Ці адбудуцца ў Беларусі ў 2024 годзе масавыя пратэсты, мірныя альбо нямірныя?

Не адбудуцца.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў у канцы 2024 году?

1450.

7. Ці ўступіць беларускае войска ў вайну ва Ўкраіне на баку Расеі на працягу 2024 году?

Ня ўступіць.

8. Ці ўчыняць расейскія войскі новы наземны напад на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі?

Ня ўчыняць.

9. Ці скончыцца ў 2024 годзе вайна Расеі з Украінай? Калі так, то чым яна скончыцца?

Ня скончыцца.

10. Якой будзе яўка на парлямэнцкія і мясцовыя выбары ў лютым 2024 году?

Рэальная — каля 30%, намалююць каля 60%.

11. Колькі грамадзянаў Беларусі возьмуць удзел у выбарах чальцоў Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу?

Я думаю, ня больш за 5000.

12. Ці стане Аляксандар Лукашэнка старшынём Усебеларускага народнага сходу? Калі ня ён, то хто?

Ня стане, Качанава.

13. Колькі разоў на працягу 2024 году Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным?

6.

14. Ці будзе існаваць у канцы 2024 году Абʼяднаны пераходны кабінэт?

Так.

15. Ці Абʼяднаны пераходны кабінэт выпусьціць і легалізуе «пашпарт Новай Беларусі»?

Выпусьціць — так, мо ў выглядзе пілётнай партыі «ганаровых грамадзянаў», легалізуе — не.

16. Ці адбудзецца ў 2024 годзе афіцыйная сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім?

Не.

17. Як зьменіцца колькасьць памежных пунктаў паміж Беларусьсю і краінамі Эўразьвязу (Польшчай, Літвой і Латвіяй)?

Ня зьменіцца.

18. Хто стане пераможцам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця?

Ці Бахарэвічу давалі? Хіба не, ну то Бахарэвіч!

19. Якое месца ў сусьветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі ў канцы 2024 году будзе займаць беларуска Арына Сабаленка?

Па шчырасьці, як казаў мой дзед — абы ня крала. Ну няхай 4-е.

20. Хто стане наступным прэзыдэнтам ЗША?

Нікі Хэйлі. I want to believe!

Кацярына Глод, палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі (Лёндан, Вялікая Брытанія)

Кацярына Глод
Кацярына Глод

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец 2024 году?

Думаю, што даляр будзе працягваць расьці — можа дойдзе да 3,5 ці каля гэтага, а можа вырасьце і да 4.

2. Які напрыканцы 2024 году будзе сярэдні заробак у даляравым эквіваленце?

Мяркую, ён або застанецца такі ж самы, або трохі ўзрасьце — максымум на 50 даляраў.

3. Як зьменіцца экспарт ПВТ?

Працягне падаць.

4. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2024 году?

Думаю, ім застанецца Галоўчанка, калі ня будзе моцных пэртурбацыяў у беларускай эканоміцы і ў Лукашэнкі ня будзе прычыны ператрэсьці ўрад ці выслаць Галоўчанку ў Маскву або яшчэ далей.

5. Ці адбудуцца ў Беларусі ў 2024 годзе масавыя пратэсты, мірныя альбо нямірныя?

Думаю, што ў 2024 годзе крытычнай масы для пратэстаў будзе бракаваць, бо беларускае грамадзтва будзе працягваць знаходзіцца ў наймацнейшых абцугах рэпрэсій.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў у канцы 2024 году?

Мяркую, што, на жаль, лічба будзе расьці — вельмі хацелася б памыліцца!

7. Ці ўступіць беларускае войска ў вайну ва Ўкраіне на баку Расеі на працягу 2023 году?

Напэўна, не. Цяпер Расея адчувае сабе дастаткова добра на фронце: у яе атрымалася абараніцца ад контранаступу Ўкраіны і захаваць свае пазыцыі, яна пераважае па колькасьці амуніцыі, дронаў і іншай вайсковай тэхнікі, у небе яна таксама мае перавагу. Таму ў Расеі няма нагоды зьвяртацца па дапамогу да беларускага войска. У 2024 годзе не чакаецца прарыву з боку Ўкраіны, так што можна чакаць, што РФ будзе абыходзіцца сваімі ўласнымі рэсурсамі.

8. Ці ўчыняць расейскія войскі новы наземны напад на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі?

Таксама, напэўна, не. Расейскія вайскоўцы ва Ўкраіне знаходзяцца далёка ад мяжы зь Беларусьсю, прасоўваюцца ў паўднёвым і ўсходнім кірунках, таму, падаецца, у 2024 годзе яны будуць працягваць гэтую ж стратэгію. Не чакаецца, што ў іх будзе такая перавага над Украінай, якая б ім дазволіла зрабіць другі напад на Кіеў. Да таго ж украінцы добра ўзмацнілі сваю паўночную мяжу, менавіта для таго, каб зрабіць новы напад з Беларусі немагчымым.

9. Ці скончыцца ў 2024 годзе вайна Расеі з Украінай? Калі так, то чым яна скончыцца?

Напэўна, ня скончыцца. Прарыву ў 2024 годзе ў вайне вайсковыя экспэрты не чакаюць зь некалькіх прычын. Па-першае, Пуцін працуе на разьяднаньне Захаду (на тое, што некаторыя краіны не захочуць больш падтрымліваць Украіну) і чакае перамогі Трампа на выбарах у ЗША — ён хоча працягваць вайну. Для Зяленскага спыніцца таксама было б палітычным суіцыдам, бо грамадзкая думка моцна за вызваленьне Ўкраіны. У ніводнага боку няма таксама магчымасьцяў для перамогі. Чакаецца, што да 2025 году Эўропа зможа давесьці ўзровень выпуску сваёй вайсковай прамысловасьці да расейскага, і пасьля гэтага можна будзе чакаць нейкай разьвязкі на фронце.

10. Якой будзе яўка на парлямэнцкія і мясцовыя выбары ў лютым 2024 году?

Думаю, сапраўдная яўка будзе невялікая (ня больш за 30%). Але, канечне, будзе шырока выкарыстоўвацца адміністрацыйны рэсурс, прымусовы ўдзел у датэрміновым галасаваньні, пагоняць галасаваць службоўцаў у дзяржустановах і працоўных на дзяржпрадпрыемствах. Я не гавару нават пра студэнтаў, вайсковыя часткі і турмы, супрацоўнікаў якіх таксама масава прымусяць галасаваць. Так што яўку напішуць больш за 50%.

11. Колькі грамадзянаў Беларусі возьмуць удзел у выбарах чальцоў Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу?

Мізэрная колькасьць у прапорцыі да ўсяго насельніцтва Беларусі.

12. Ці стане Аляксандар Лукашэнка старшынём Усебеларускага народнага сходу? Калі ня ён, то хто?

Думаю, што стане, бо менавіта туды ён і цэліць.

13. Колькі разоў на працягу 2024 году Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным?

Будзе сустракацца, напэўна, як і сёлета — прыкладна раз на месяц.

14. Ці будзе існаваць у канцы 2024 году Абʼяднаны пераходны кабінэт?

Пытаньне ў тым, ці завершыцца яго камплектацыя. Напэўна, будзе існаваць, бо наперадзе яшчэ цэлы год. Але наколькі гэта прынцыпова? Так ці інакш людзі працуюць, напэўна, няшмат што зьменіцца ад іх афіцыйнай пасады.

15. Ці Аб’яднаны пераходны кабінэт выпусьціць і легалізуе «пашпарт Новай Беларусі»?

Можа, такі цуд і здарыцца, і ў адной-дзьвюх краінах пашпарт будзе легалізаваны. Усе пытаньні руху ў краінах ЭЗ вырашаюць нацыянальныя ўрады, а не Эўракамісія ў Брусэлі, таму, можа, з кімсьці атрымаецца дамовіцца.

16. Ці адбудзецца ў 2024 годзе афіцыйная сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім?

Цяжка сказаць.

17. Як зьменіцца колькасьць памежных пунктаў паміж Беларусьсю і краінамі Эўразьвязу (Польшчай, Літвой і Латвіяй)?

Ці зьменшыцца яна? І так працуе ўжо амаль што мінімальная колькасьць, так што, думаю, краіны-суседзі будуць яе захоўваць, калі не адбудзецца сур’ёзных гібрыдных атакаў з боку беларускага рэжыму.

18. Хто стане пераможцам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця?

19. Якое месца ў сусьветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі ў канцы 2024 году будзе займаць беларуска Арына Сабаленка?

Я сачу за прэм’ер-лігай футболу. За беларусаў заўзею ў зімовых відах спорту, напрыклад, у біятлёне або фрыстайле — але не за тых, хто падтрымлівае Лукашэнку!

20. Хто стане наступным прэзыдэнтам ЗША?

Калі б выбары адбываліся сёньня, то, напэўна, Дональд Трамп, бо ён ідзе на 10-15% паперадзе Байдэна ў штатах, які вагаюцца (swing states) — такія штаты, як вядома, вырашаюць вынік выбараў у ЗША. Але наперадзе яшчэ амаль што год, таму будзем спадзявацца...

Валер Карбалевіч, палітычны аглядальнік Радыё Свабода

Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец 2024 году?

1 USD — 3,5 BYN.

2. Які напрыканцы 2024 году будзе сярэдні заробак у даляравым эквіваленце?

$620.

3. Як зьменіцца экспарт ПВТ?

Ён не павялічыцца.

4. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2024 году?

Раман Галоўчанка.

5. Ці адбудуцца ў Беларусі ў 2024 годзе масавыя пратэсты, мірныя альбо нямірныя?

Не адбудуцца.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў у канцы 2024 году?

1800.

7. Ці ўступіць беларускае войска ў вайну ва Ўкраіне на баку Расеі на працягу 2023 году?

Не.

8. Ці ўчыняць расейскія войскі новы наземны напад на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі?

Не.

9. Ці скончыцца ў 2024 годзе вайна Расеі з Украінай? Калі так, то чым яна скончыцца?

Не.

10. Якой будзе яўка на парлямэнцкія і мясцовыя выбары ў лютым 2024 году?

Афіцыйная, паводле ЦВК — больш за 70%, а пра рэальную яўку наўрад ці зможам даведацца.

11. Колькі грамадзянаў Беларусі возьмуць удзел у выбарах чальцоў Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу?

70 тысяч.

12. Ці стане Аляксандар Лукашэнка старшынём Усебеларускага народнага сходу? Калі ня ён, то хто?

Стане Аляксандар Лукашэнка.

13. Колькі разоў на працягу 2024 году Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным?

Будзе 6 двухбаковых перамоваў. З улікам розных самітаў (СНД, АДКБ, ЭАЭС, ШАС) будзе каля 10 сустрэч.

14. Ці будзе існаваць у канцы 2024 году Абʼяднаны пераходны кабінэт?

Так.

15. Ці Аб’яднаны пераходны кабінэт выпусьціць і легалізуе «пашпарт Новай Беларусі»?

Так. Але невядома, колькі краін яго прызнае.

16. Ці адбудзецца ў 2024 годзе афіцыйная сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім?

Афіцыйная — не, а неафіцыйная — вельмі імаверна.

17. Як зьменіцца колькасьць памежных пунктаў паміж Беларусьсю і краінамі Эўразьвязу (Польшчай, Літвой і Латвіяй)?

Яна павялічыцца.

18. Хто стане пераможцам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця?

Альгерд Бахарэвіч.

19. Якое месца ў сусьветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі ў канцы 2024 году будзе займаць беларуска Арына Сабаленка?

3-е месца.

20. Хто стане наступным прэзыдэнтам ЗША?

Дональд Трамп.

Аляксандар Класкоўскі, палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк»

Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Класкоўскі

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец 2024 году?

3,60-3,80.

2. Які напрыканцы 2024 году будзе сярэдні заробак у даляравым эквіваленце?

570-620.

3. Як зьменіцца экспарт ПВТ?

Застанецца прыблізна на ўзроўні 2023 году.

4. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2024 году?

Найхутчэй што Раман Галоўчанка.

5. Ці адбудуцца ў Беларусі ў 2024 годзе масавыя пратэсты, мірныя альбо нямірныя?

Не.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў у канцы 2024 году?

1400-1600.

7. Ці ўступіць беларускае войска ў вайну ва Ўкраіне на баку Расеі на працягу 2024 году?

Не.

8. Ці ўчыняць расейскія войскі новы наземны напад на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі?

Не.

9. Ці скончыцца ў 2024 годзе вайна Расеі з Украінай? Калі так, то чым яна скончыцца?

Найхутчэй, ня скончыцца. Імавернасьць часовага замірэньня і пачатку перамоваў (пры тым, што ніводзін з бакоў не дасягне сваіх мэтаў) — 30%.

10. Якой будзе яўка на парлямэнцкія і мясцовыя выбары ў лютым 2024 году?

Афіцыйна — 72-85%, фактычна — нашмат меней.

11. Колькі грамадзянаў Беларусі возьмуць удзел у выбарах чальцоў Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу?

10-30 тысяч.

12. Ці стане Аляксандар Лукашэнка старшынём Усебеларускага народнага сходу? Калі ня ён, то хто?

Стане.

13. Колькі разоў на працягу 2024 году Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным?

7-9.

14. Ці будзе існаваць у канцы 2024 году Абʼяднаны пераходны кабінэт?

Так.

15. Ці Аб’яднаны пераходны кабінэт выпусьціць і легалізуе «пашпарт Новай Беларусі»?

Дакумэнт аддрукуюць, але ягоны функцыянал будзе абмежаваны.

16. Ці адбудзецца ў 2024 годзе афіцыйная сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім?

Не.

17. Як зьменіцца колькасьць памежных пунктаў паміж Беларусьсю і краінамі Эўразьвязу (Польшчай, Літвой і Латвіяй)?

Польшча можа адчыніць адзін зь пераходаў, калі будзе вызвалены Анджэй Пачобут.

18. Хто стане пераможцам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця?

Тут я пас.

19. Якое месца ў сусьветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі ў канцы 2024 году будзе займаць беларуска Арына Сабаленка?

2-3-е.

20. Хто стане наступным прэзыдэнтам ЗША?

У Байдэна і Трампа шанцы амаль што роўныя. Але ў Трампа трохі большыя.

Генадзь Коршунаў, сацыёляг, дасьледнік Цэнтру новых ідэй

Генадзь Коршунаў
Генадзь Коршунаў

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец 2024 году?

4,7.

2. Які напрыканцы 2024 году будзе сярэдні заробак у даляравым эквіваленце?

700.

3. Як зьменіцца экспарт ПВТ?

Будзе зьніжацца, але павольна.

4. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2024 году?

Галоўчанка.

5. Ці адбудуцца ў Беларусі ў 2024 годзе масавыя пратэсты, мірныя альбо нямірныя?

Не.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў у канцы 2024 году?

1400.

7. Ці ўступіць беларускае войска ў вайну ва Ўкраіне на баку Расеі на працягу 2023 году?

Не.

8. Ці ўчыняць расейскія войскі новы наземны напад на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі?

Не.

9. Ці скончыцца ў 2024 годзе вайна Расеі з Украінай? Калі так, то чым яна скончыцца?

Не, на вялікі жаль, будзе трываць.

10. Якой будзе яўка на парлямэнцкія і мясцовыя выбары ў лютым 2024 году?

Намалююць пад 75%.

11. Колькі грамадзянаў Беларусі возьмуць удзел у выбарах чальцоў Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу?

Не магу сказаць, таямніца пакуль.

12. Ці стане Аляксандар Лукашэнка старшынём Усебеларускага народнага сходу? Калі ня ён, то хто?

Забярэ пасаду сабе.

13. Колькі разоў на працягу 2024 году Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным?

12.

14. Ці будзе існаваць у канцы 2024 году Абʼяднаны пераходны кабінэт?

Так.

15. Ці Аб’яднаны пераходны кабінэт выпусьціць і легалізуе «пашпарт Новай Беларусі»?

У 2024 — не.

16. Ці адбудзецца ў 2024 годзе афіцыйная сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім?

Да канца вайны сустрэчы ня будзе.

17. Як зьменіцца колькасьць памежных пунктаў паміж Беларусьсю і краінамі Эўразьвязу (Польшчай, Літвой і Латвіяй)?

Ня зьменіцца, будзе як зараз.

18. Хто стане пераможцам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця?

Бахарэвіч.

19. Якое месца ў сусьветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі ў канцы 2024 году будзе займаць беларуска Арына Сабаленка?

Застанецца першай (ці стане другой).

20. Хто стане наступным прэзыдэнтам ЗША?

Спадзяюся, Байдэн.

Вераніка Лапуцька, паліталягіня, сузаснавальніца дасьледчага цэнтру EAST Center (Варшава, Польшча)

Вераніка Лапуцька
Вераніка Лапуцька

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец 2024 году?

Амэрыканская валюта трошкі падрасьце — будзе каля 3,5 рубля за адзін даляр.

Калі раптам скончыцца вайна ва Ўкраіне — яшчэ вышэй.

2. Які напрыканцы 2024 году будзе сярэдні заробак у даляравым эквіваленце?

Ня больш за 600 даляраў.

3. Як зьменіцца экспарт ПВТ?

Будзе падаць далей.

4. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2024 году?

Паўтару сваю думку зь мінулага году: калі вайна ва Ўкраіне працягнецца і захаваецца status quo, то застанецца Раман Галоўчанка. Калі Расея прайграе ў 2024 годзе, хутчэй за ўсё, прыйдзе хто-небудзь з адданых сілавікоў.

5. Ці адбудуцца ў Беларусі ў 2024 годзе масавыя пратэсты, мірныя альбо нямірныя?

Могуць адбыцца пасьля «выбараў» у лютым, калі апазыцыя за мяжой будзе заклікаць да іх. Альбо ў выпадку рэзкага пагаршэньня эканамічнага становішча. Пакуль працягнецца вайна ва Ўкраіне і захаваецца status quo — не.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў у канцы 2024 году?

Больш за 1500. Калі будуць пратэсты і затрыманьні пасьля «выбараў» — можа быць больш.

7. Ці ўступіць беларускае войска ў вайну ва Ўкраіне на баку Расеі на працягу 2024 году?

Хутчэй не, чым так.

8. Ці ўчыняць расейскія войскі новы наземны напад на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі?

Хутчэй так, чым не.

9. Ці скончыцца ў 2024 годзе вайна Расеі з Украінай? Калі так, то чым яна скончыцца?

На жаль, не.

10. Якой будзе яўка на парлямэнцкія і мясцовыя выбары ў лютым 2024 году?

Вельмі нізкая, але ўлады яўку «намалююць» за кошт датэрміновага галасаваньня.

11. Колькі грамадзянаў Беларусі возьмуць удзел у выбарах чальцоў Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу?

Больш за адзін мільён.

12. Ці стане Аляксандар Лукашэнка старшынём Усебеларускага народнага сходу? Калі ня ён, то хто?

Альбо ён, альбо хто-небудзь са старой праверанай намэнклятуры, кшталту Мясьніковіча.

13. Колькі разоў на працягу 2024 году Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным?

Ня больш за шэсьць, але больш за два.

14. Ці будзе існаваць у канцы 2024 году Аб’яднаны пераходны кабінэт?

Будзе.

15. Ці Аб’яднаны пераходны кабінэт выпусьціць і легалізуе «пашпарт Новай Беларусі»?

Выпусьціць і часткова легалізуе.

16. Ці адбудзецца ў 2024 годзе афіцыйная сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім?

Калі працягнецца вайна з Расеяй (хутчэй за ўсё працягнецца), то не.

17. Як зьменіцца колькасьць памежных пунктаў паміж Беларусьсю і краінамі Эўразьвязу (Польшчай, Літвой і Латвіяй)?

Зьменшыцца.

18. Хто стане пераможцам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця?

Марыя Мартысевіч.

19. Якое месца ў сусьветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі ў канцы 2024 году будзе займаць беларуска Арына Сабаленка?

Трэцяе.

20. Хто стане наступным прэзыдэнтам ЗША?

Ізноў Джо Байдэн.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG