Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Індэксе чалавечай свабоды 2023» Беларусь апусьцілася на сем пазыцый і заняла 133-е месца


У штогадовым сусьветным «Індэксе чалавечай свабоды» Беларусь апынулася на 133 месцы, апусьціўшыся ў параўнаньні зь леташнім паказчыкам на сем пазыцый (у 2022-м была на 126 месцы).

133-е месца Беларусь падзяліла зь Нікарагуа, Марока і Конга.

Як адзначаецца, у Беларусі пагоршылася становішча па ўсіх трох паказчыках, паводле якіх вылічваецца рэйтынг — асабістай, грамадзянскай і эканамічнай свабоды.

У суседніх краінах найвышэйшы паказьнік у Латвіі (15 месца), далей ідуць Літва (17), Польшча (47), Украіна (83) і Расея (121).

У дзясятку краінаў з найлепшымі паказьнікамі «Індэксу чалавечай свабоды» ўваходзяць Швайцарыя, Новая Зэляндыя, Данія, Ірляндыя, Эстонія, Швэцыя, Ірляндыя, Люксэмбург, Фінляндыя і Нарвэгія.

Найгоршая сытуацыя з правамі чалавека — у Сырыі, Емэне, Судане, М'янме, Іране, Вэнэсуэле, Эгіпце, Самалі, Саудаўскай Арабіі і Іраку.

  • «Індэкс чалавечай свабоды» ацэньвае ўзровень свабодаў у краінах сьвету і выпускаецца дасьледчым цэнтрам Інстытуту Катона (ЗША) сумесна з аналітычным цэнтрам інстытуту Фрэйзэра (Канада). Сёлетні Індэкс ацэньвае становішча ў 185 краінах і юрысдыкцыях, якія ахопліваюць 98,8% насельніцтва плянэты.
  • Індэкс вылічваецца паводле шэрагу паказчыкаў (усяго 86), у тым ліку ўлічвае стан асабістых, грамадзянскіх і эканамічных свабодаў, сытуацыю зь бясьпекай, свабодай веравызнаньня, правамі на ўласнасьць і г.д.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Падсумаваньне тыдня на Свабодзе – у адным суботнім лісьце! Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень – у нашай эмэйл-рассылцы: так вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

Дык падпісвайцеся!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG