Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь выходзіць з трох дамоваў аб выплаце вайсковых пэнсіяў у СНД


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сёньня Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 407 «Аб выхадзе Рэспублікі Беларусь зь міжнародных дамоваў», паведамляе яго сайт.

Указам Беларусь выходзіць з трох міжнародных дамоваў, якія рэгулююць пэнсійнае забесьпячэньне вайсковых пэнсіянэраў у рамках СНД.

Дзьве з гэтых дамоваў былі заключаныя яшчэ ў 1992 годзе, яшчэ адна — у 1993 годзе.

Гэтымі дакумэнтамі прадугледжана, што пэнсіі вайсковым пэнсіянэрам (уключна з пэнсіянэрамі памежных і ўнутраных войскаў), якія прыбылі з краін Садружнасьці (незалежна ад іх грамадзянства), выплачваюцца зь бюджэту дзяржавы, у якой яны стала пражываюць, на ўмовах, паводле нормаў і ў парадку, вызначаным заканадаўствам у краіне іх сталага пражываньня.

На сайце Лукашэнкі адзначаецца, што ў Беларусі 99% выпадкаў прызначэньня такіх пэнсіяў прыпадае на вайсковых пэнсіянэраў, якія прыбылі з Расеі і Ўкраіны. Расея ўжо дэнансавала адпаведныя пагадненьні 1992 году і вядзе працу па дэнансацыі дамовы 1993 году. Украіна таксама выйшла зь дзьвюх дамоваў. У сувязі з гэтым далейшы ўдзел Беларусі ў пагадненьнях прызнаны немэтазгодным, адзначаецца на сайце.

У паведамленьні падкрэсьліваецца, што асобам, якія стала пражываюць у Беларусі, будзе працягнутая выплата пэнсіяў, якія былі прызначаныя да выхаду Беларусі з пагадненьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG