Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каму замінае Ціханоўская? Выбары ў Каардынацыйную Раду і «новая апазыцыя»


Павал Вусаў і Ганна Краўчанка. Каляж.
Павал Вусаў і Ганна Краўчанка. Каляж.

У сакавіку наступнага году павінны адбыцца выбары ў Каардынацыйную раду. Гэта будзе ўжо яе трэці склад. У новай радзе будзе 120 чалавек, зь якіх 8 цяпер за кратамі. Яе абяруць на два гады, і ўзяць удзел у выбарах можа кожны беларус. Навошта?

Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з Ганнай Краўчанкай, заснавальніцай «Моладзевай фракцыі» у Каардынацыйнай Радзе, і з доктарам палітычных навук, кіраўніком Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу, адным з кіраўнікоў руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым.

Ганна Краўчанка лічыць, што прадстаўніцтва ў другім складзе КР забясьпечана лепш, чым было раней. Што да незалежнасьці, то, паводле Краўчанкі, рэсурсаў у КР ня так шмат, каб яе адстойваць.

Ганна Краўчанка: Нашмат больш людзей прыйшло новых, яны прадстаўлялі зусім новыя групы. У мяне вялікія надзеі, што наступны склад КР прыцягне большую колькасьць актыўных беларусаў.

На думку прадстаўніцы КР, для беларусаў унутры Беларусі гэты орган можа быць карысны тым, што будзе прасоўваць іх інтарэсы для заходніх партнэраў.

Цалкам дыскусію глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

Ганна Краўчанка: Мы можам паказваць, як выглядае гэты працэс адстойваньня гэтых інтарэсаў. КР дакладна можа абмяркоўваць праблему палітвязьняў і гаварыць пра важнасьць іх падтрымкі.

На думку Паўла Вусава, ідэя КР ва ўмовах рэпрэсіяў і тэрору ў Беларусі, ва ўмовах раскладу дзяржаўных інстытутаў была ў тым, каб выконваць фактычна дзяржаўную функцыю.

Павал Вусаў: Гэта і прадстаўніцтва, і стварэньне протадзяржаўных інстытутаў, кансалідацыя людзкіх рэсурсаў. Гэта мела быць стварэньне паралельнай сыстэмы, якая магла б падрываць асновы рэжыму, дэстабілізаваць яго як звонку, так і знутры. На жаль, з гэтымі функцыямі ні КР, ні Офіс Ціханоўскай, ні Кабінэт ня справіліся з адной прычыны: фармаваньне гэтых палітычных інстытутаў пачалося вельмі позна. Працэс кансалідацыі пачаўся толькі пасьля расейскай агрэсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG