Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне падлічылі, колькі войскаў і артылерыйскіх сыстэм Беларусь разьмясьціла каля ўкраінскай мяжы

Рэактыўная сыстэма «Палянэз». Ілюстрацыйнае фота
Рэактыўная сыстэма «Палянэз». Ілюстрацыйнае фота

Канцэнтрацыя сілаў адбылася ў выніку бесьперапынных праверак баявой гатоўнасьці ў Беларусі.

Беларусь разьмясьціла ў сумежных з Украінай Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях да дзьвюх тысяч вайскоўцаў, 24 артылерыйскія ўстаноўкі і тры рэактыўныя сыстэмы залпавага агню, імаверна, «Палянэз».

Украінскі вайсковы аглядальнік Канстанцін Машавец удакладніў, што недалёка ад Пінску Берасьцейскай вобласьці разьмясьцілі дэсантна-штурмавы батальён 38-й асобнай брыгады, 2 зводныя тактычныя аддзелы са складу 5-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня ў раёне вёскі Іванава Берасьцейскай вобласьці і каля вёскі Прыбалавічы на Гомельшчыне.

Апроч таго, у раёнах Лельчыц, Брагіна і Зябраўкі Гомельскай вобласьці знаходзіцца зводная тактычная група 51-й артылерыйскай брыгады, у раёне Зябраўкі — рэактыўная артылерыйская батарэя са складу 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады.

У той жа час вайсковы аглядальнік адзначыў, што такая канцэнтрацыя сілаў адбылася ў выніку праверак баявой гатоўнасьці і ня мае прыкметаў наступальнай групоўкі.

XS
SM
MD
LG