Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр эмір Кувэйту. Ён быў адным з самых пажылых сусьветных кіраўнікоў

Эмір Кувэйту Наваф аль-Ахмэд аль-Джабер ас-Сабах памёр ва ўзросьце 86 гадоў. Пра гэта паведамілі ў эфіры дзяржаўнага тэлебачаньня, піша «Аль-Джазіра».

Прычыны сьмерці не ўдакладняюцца. У мінулым месяцы эмір быў шпіталізаваны з прычыны неадкладнай праблемы са здароўем.

Пасьля сьмерці цяперашняга эміра яго месца павінен ягоны малодшы брат, 83-гадовы спадчынны прынц Мішааль аль-Ахмэд аль-Джабер ас-Сабах.

Шаснаццаты эмір Кувэйту Наваф аль-Ахмэд аль-Джабер ас-Сабах нарадзіўся 25 чэрвеня 1937 году. Займаў пасады кіраўніка МУС, міністра абароны, намесьніка прэм’ер-міністра. У 2006 годзе яго аб’явілі спадчыньнікам прастола дынастыі ас-Сабах, у 2020 годзе —новым эмірам Кувэйту.

Ён уваходзіў у лік самых пажылых сусьветных кіраўнікоў-доўгажыхароў.

Кувэйт 4,2-мільённым насельніцтвам валодае шостымі па аб’ёме запасамі нафты ў сьвеце. Эмірат, які супрацьстаіць Іраку, зьяўляецца саюзьнікам ЗША, у ім разьмешчаныя 13,5 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў і база ВПС ЗША «Эль-Удэйд».

У 1962 годзе Кувэйт стаў першай краінай Пэрсыдзкага заліву, якая ўвяла парлямэнцкую сыстэму праўленьня, а цяпер кувэйцкі парлямэнт зьяўляецца найбольш моцным і ўплывовым сярод іншых краінаў рэгіёну. З 2005 году кувэйцкія жанчыны маюць актыўнае і пасіўнае выбарчае права.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG