Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя адкрые два памежныя пункты на мяжы з Расеяй на адзін месяц

Фінляндыя адкрые два кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Расеяй з 14 сьнежня. Пра гэта паведамляе фінскае выданьне Yle з спасылкай на кіраўніцу МУС краіны Мары Рантанэн.

Адкрытыя будуць пераходы Ваалімаа і Нійрала, з расейскага боку гэта адпаведна Тарфянаўка і Вяртсіля — адзін разьмешчаны на мяжы Фінляндыі з Ленінградзкай вобласьцю, другі з Карэліяй. Гэтыя пункты, як адзначыла кіраўніца МЗС Фінляндыі Мары Рантанэн, будуць працаваць да 14 студзеня 2024 году.

У канцы лістапада Фінляндыя аб’явіла аб закрыцьці ўсіх дзевяці КПП на мяжы з Расеяй з прычыны міграцыйнага крызісу. Хэльсынкі абвінаваціў Маскву ў правакаваньні грамадзян трэціх краін на перасячэньне мяжы. У выпадку аднаўленьня масавага прытоку мігрантаў памежныя пункты зноў закрыюць, абяцаюць фінскія ўлады.

Адкрыцьцё памежных пераходаў не азначае зьмены ўмоваў пропуску расейскіх грамадзян церазь мяжу. Улады Фінляндыі не дазваляюць грамадзянам Расеі ўезд з турыстычнай або дзелавой шэнгенскай візай, акрамя асаблівых выпадкаў, пералічаных на сайце Памежнай аховы краіны.

Фінляндыя — ня першая, хто вырашыў закрыць КПП на мяжы з Расеяй. У кастрычніку два КПП поўнасьцю закрыла Латвія. А зараз магчымасьць закрыць межы разглядаюць Нарвэгія і Эстонія.

Фінляндыя закрывае ўсе пераходы на мяжы з Расеяй. ФОТА

Фінскія памежнікі суправаджаюць мігрантаў на міжнародным пункце пропуску ў Сале на поўначы Фінляндыі. 23 лістапада 2023. Прэм’ер-міністар Фінляндыі Пэтэры Орпа абвінаваціў Крэмль у тым, што менавіта ягоныя дзеяньні справакавалі надзвычайны рост колькасьці асобаў, якія шукаюць прытулку.
1/9 Фінскія памежнікі суправаджаюць мігрантаў на міжнародным пункце пропуску ў Сале на поўначы Фінляндыі. 23 лістапада 2023. Прэм’ер-міністар Фінляндыі Пэтэры Орпа абвінаваціў Крэмль у тым, што менавіта ягоныя дзеяньні справакавалі надзвычайны рост колькасьці асобаў, якія шукаюць прытулку.
Прэм‘ер-міністар Пэтэры Орпа: мэта ўраду — «як мага хутчэй узяць пад кантроль гібрыдную дзейнасьць Расіі, якая ўплывае на Фінляндыю».
Мігрант на памежным пераходзе ў Фінляндыі 
2/9 Мігрант на памежным пераходзе ў Фінляндыі 
Прэм‘ер-міністар Пэтэры Орпа: мэта ўраду — «як мага хутчэй узяць пад кантроль гібрыдную дзейнасьць Расіі, якая ўплывае на Фінляндыю».
Фінскія памежнікі суправаджаюць мігрантаў, якія прыбылі на памежны пункт 27 лістапада 2023. Каля 900 асоб, якія шукаюць прытулку з такіх краін, як Афганістан, Кенія, Марока, Пакістан, Самалі, Сірыя і Емен, перасяклі мяжу Фінляндыі з Расеі ў лістападзе
3/9 Фінскія памежнікі суправаджаюць мігрантаў, якія прыбылі на памежны пункт 27 лістапада 2023. Каля 900 асоб, якія шукаюць прытулку з такіх краін, як Афганістан, Кенія, Марока, Пакістан, Самалі, Сірыя і Емен, перасяклі мяжу Фінляндыі з Расеі ў лістападзе
Прэм‘ер-міністар Пэтэры Орпа: мэта ўраду — «як мага хутчэй узяць пад кантроль гібрыдную дзейнасьць Расіі, якая ўплывае на Фінляндыю».
Інфармацыя пра закрытыя пераходы на мяжы Расеі і Фінляндыі<br />
&nbsp;
4/9 Інфармацыя пра закрытыя пераходы на мяжы Расеі і Фінляндыі
 
Прэм‘ер-міністар Пэтэры Орпа: мэта ўраду — «як мага хутчэй узяць пад кантроль гібрыдную дзейнасьць Расіі, якая ўплывае на Фінляндыю».
Большасць мігрантаў - маладыя мужчыны ад 20 да 30 гадоў, але ёсьць і сем&#39;і з жанчынамі і дзецьмі
5/9 Большасць мігрантаў - маладыя мужчыны ад 20 да 30 гадоў, але ёсьць і сем'і з жанчынамі і дзецьмі
Прэм‘ер-міністар Пэтэры Орпа: мэта ўраду — «як мага хутчэй узяць пад кантроль гібрыдную дзейнасьць Расіі, якая ўплывае на Фінляндыю».
Начальнік памежнай заставы Кіма Лугелайнен паказвае кантэйнер з канфіскаванымі роварамі, якія выкарытоўвалі мігранты
6/9 Начальнік памежнай заставы Кіма Лугелайнен паказвае кантэйнер з канфіскаванымі роварамі, якія выкарытоўвалі мігранты
Прэм‘ер-міністар Пэтэры Орпа: мэта ўраду — «як мага хутчэй узяць пад кантроль гібрыдную дзейнасьць Расіі, якая ўплывае на Фінляндыю».
На мяжы Расеі і Фінляндыя
7/9 На мяжы Расеі і Фінляндыя
Прэм‘ер-міністар Пэтэры Орпа: мэта ўраду — «як мага хутчэй узяць пад кантроль гібрыдную дзейнасьць Расіі, якая ўплывае на Фінляндыю».
Рух праз мяжу Расеі і Фінлядныі закрыты
8/9 Рух праз мяжу Расеі і Фінлядныі закрыты
Прэм‘ер-міністар Пэтэры Орпа: мэта ўраду — «як мага хутчэй узяць пад кантроль гібрыдную дзейнасьць Расіі, якая ўплывае на Фінляндыю».
Плот на мяжы Расеі і Фінляндыі
9/9 Плот на мяжы Расеі і Фінляндыі
Прэм‘ер-міністар Пэтэры Орпа: мэта ўраду — «як мага хутчэй узяць пад кантроль гібрыдную дзейнасьць Расіі, якая ўплывае на Фінляндыю».
Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG