Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці дасьць Польшча новы шанец Лукашэнку і ці адкрые мяжу


Дональд Туск, Аляксандар Лукашэнка, Руслан Шошын. Каляж
Дональд Туск, Аляксандар Лукашэнка, Руслан Шошын. Каляж

Дональд Туск стаў новым прэм’ер-міністрам Польшчы. За яго прагаласавала большасьць дэпутатаў Сэйму. У пачатку 2000-х Туск прыяжджаў у Беларусь. А вось у 2007 годзе яго не пусьцілі на тэрыторыю Беларусі.

Паводле МЗС, ён быў у сьпісе людзей, «знаходжаньне якіх на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь непажаданае». Ці зьменіцца гэта цяпер?

Лідэр памяркоўна-лібэральнай «Грамадзянскай кааліцыі» замяніў на пасадзе прэмʼер-міністара Матэвуша Маравецкага з партыі «Права і справядлівасьць». Якой была палітыка ўраду Маравецкага адносна Беларусі? І чаго чакаць ад новага ўраду?

На гэтыя пытаньні адказвае журналіст польскага выданьня «Rzeczpospolita» Руслан Шошын.

Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце.

«Урад Маравецкага падтрымліваў беларускія ініцыятывы. Перадусім «Белсат», але і іншае. Калі б не падтрымка польскага ўраду, то большасьць беларускіх ініцыятываў перастала б існаваць. Гэта і культурніцкія, і палітычныя арганізацыі. Пазыцыя была адназначная: падтрымліваць дэмакратыю і не падтрымліваць Лукашэнку. Але было па-рознаму і гэта была вялікая геапалітычная гульня». – кажа Шошын.

Напярэдадні выбараў у Польшчы Лукашэнка і яго прапагандысты заўважалі, што прыход Туска да ўлады ў Варшаве можа пазытыўна паўплываць на адносіны Беларусі і Польшчы. На што спадзяецца Менск і ці ёсьць для гэтага падстава?

«У Менску ня вельмі разумеюць унутраную сытуацыю ў Польшчы, сытуацыю ў Эўропе. Лукашэнку нехта кладзе на стол справаздачы, каб спадабацца. Гэта павярхоўнае разуменьне. Нікому ў Польшчы, ува ўрадзе Туска, не патрэбная дыктатура Лукашэнкі. Гэта Лукашэнку трэба шукаць магчымасьці і варыянты, каб неяк выходзіць з багны, у якую ён загнаў краіну ў апошнія два гады», — лічыць Руслан Шошын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG