Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі падымуць пытаньне інструмэнтаў унівэрсальнай юрысдыкцыі для прыцягненьня да адказнасьці рэжыму Лукашэнкі, — АПК


Павал Латушка
Павал Латушка

Выкарыстаць інструмэнты ўнівэрсальнай юрысдыкцыі для прыцягненьня да адказнасьці прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, вінаватых у рэпрэсіях у Беларусі, прапанаваў намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня («НАУ») Павал Латушка на сустрэчы з чальцами дэлегацыі Сэнату Чэхіі і чэскім амбасадарам у Польшчы Бржэціславам Данчакам.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Позірк» з спасылкай на прэсавую службу АПК.

Беларускі палітык таксама прапанаваў чэскаму боку не прызнаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў Беларусі, заплянаваныя на люты 2024 год, выкарыстаць прыняты ў Чэхіі закон, які дазваляе ўводзіць нацыянальныя санкцыі супраць парушальнікаў правоў чалавека, для рэжыму Лукашэнкі.

Паведамляюць, што кіраўнік чэскай дэлегацыі сэнатар Радуан Нвэлаці «паабяцаў правесьці сустрэчу з міністрам юстыцыі Чэхіі і падкрэсьліць на ёй важнасьць выкарыстаньня інструмэнтаў унівэрсальнай юрысдыкцыі».

У МЗС Чэхіі перададуць прапановы аб выкарыстаньні згаданага закону супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама аб прызначэньні спэцыяльнага прадстаўніка для Беларусі, адзначае АПК.

Бакі таксама абмеркавалі шляхі вызваленьня беларускіх палітзьняволеных, пытаньні легалізацыі беларусаў, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі праз рэпрэсіі.

Чэскі закон пра санкцыі супраць парушальнікаў правоў чалавека, які набыў моц у студзені 2023 году, называюць аналягам «акту Магніцкага» — прынятага ў 2012 годзе ў ЗША дакумэнту такога ж характару, скіраванага супраць расейскіх службоўцаў.

  • Сёлета ў сакавіку Чэхія працягнула да 31 сакавіка 2024 году забарону на выдачу візаў і дазволаў на доўгачасовае жыхарства для грамадзянаў Расеі і Беларусі. Абмежаваньне тычыцца таксама беларускіх і расейскіх грамадзянаў, якія маюць грамадзянства іншай краіны. Вынятак для грамадзянаў, якія зрабілі запыт на атрыманьне гуманітарнай візы, а таксама для сваякоў грамадзянаў краінаў ЭЗ і тых, хто мае ў ЭЗ дазвол на жыхарства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG