Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ўлады хочуць зьвязаць Маскву і Менск высакахуткаснай чыгункай


Расея і Беларусь распрацоўваюць праект будаўніцтва чыгуначнай магістралі высокай хуткасьці Масква — Менск. Пра гэта паведаміла ТАСС з спасылкай на намесьніка генэральнага дырэктара ААТ «Расейскія чыгункі» (РЖД) Алега Тоні.

Паводле яго, «расейская частка трасы ўнесеная ў схему тэрытарыяльнага плянаваньня»: «Цяпер мы вядзём работу з нашымі беларускімі калегамі для вызначэньня парадку далейшых сумесных дзеяньняў у распрацоўцы гэтага праекту».

15 лістапада стала вядома, што РЖД абмяркоўваюць з кіраўніцтвам Беларускай чыгункі ўдзел у праекце рэканструкцыі ўчастку шляхоў, які забясьпечвае «транспартную зьвязанасьць Калінінградзкай вобласьці». Ішлося аб участку чыгункі паміж Менскам і Маладэчнам, рашэньне аб магчымым удзеле ў праекце расейскай кампаніі павінна быць прынятае да канца году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG