Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі Сэйм не зацьвердзіў Маравецкага на пасадзе прэм’ера


Матэвуш Маравецкі
Матэвуш Маравецкі

Сэйм Польшчы на галасаваньні 11 сьнежня не зацьвердзіў кіраўніком ураду кандыдата ад партыі «Права і справядлівасьць» Матэвуша Маравецкага.

Большасьць дэпутатаў прагаласавалі за вотум недаверу ўраду.

7 лістапада прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўнёс у Сэйм на пасаду прэм’ера кандыдатуру Маравецкага як прадстаўніка партыі, якая набрала на парлямэнцкіх выбарах адносную большасьць галасоў.

Чакаецца, што ў найбліжэйшы час фармаваць урад будзе даручана лідэру партыі «Грамадзянская плятформа», былому кіраўніку Эўрапейскай рады Дональду Туску.

Яго партыя ўвайшла ў кааліцыю з іншымі апазыцыйнымі сіламі, і высокая імавернасьць, што ўрад на чале з Тускам атрымае падтрымку большасьці парлямэнтароў.

Ня выключана, што ўжо заўтра ў Сэйме адбудзецца галасаваньне за ўрад на чале з Тускам.

  • 15 кастрычніка ў Польшчы адбыліся парлямэнцкія выбары, на якіх перамагла кіроўная партыя «Права і справядлівасьць», але яе вынік быў недастатковы, каб сфармаваны гэтай партыяй урад атрымаў падтрымку ў Сэйме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG