Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Стэфана Баторыя


Стэфан Баторы
Стэфан Баторы

Падзеі 12 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

12 сьнежня 1586 году, памёр Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі.

Стэфан Баторы захоўваў самастойнасьць ВКЛ, пашыраў уплыў Рэчы Паспалітай у Эўропе. Стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасьцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наймітаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.

Гусары часоў Стэфана Баторыя, рэканструкцыя 2017 году
Гусары часоў Стэфана Баторыя, рэканструкцыя 2017 году

Таксама ў гэты дзень

1501 — у Кракаве адбылася каранацыя вялікага князя Аляксандра.

1796 — у складзе Расейскай імпэрыі была ўтвораная Беларуская губэрня з цэнтрам у Віцебску.

1925 — у ЗША адкрыўся гатэль «Матэль», які даў назву ўсім матэлям.

1991 — РСФСР выйшла са складу СССР.

2008 — выйшла першая вэрсія браўзэра Google Chrome.

У гэты дзень нарадзіліся

1629 Сімяон Полацкі, праваслаўны дзяяч, пісьменьнік.

Сімяён Полацкі, з выставы "Славутыя асобы Беларусі" Ляілеі і Валянціна Варэцаў
Сімяён Полацкі, з выставы "Славутыя асобы Беларусі" Ляілеі і Валянціна Варэцаў

1821Гюстаў Флябэр, францускі пісьменьнік-раманіст.

Густаў Флябэр
Густаў Флябэр

1828Міхал Грушвіцкі, кампазытар.

1876Джэк Лёндан, амэрыканскі пісьменьнік.

1886Юльяна Вітан-Дубейкаўская, беларуская мастацтвазнаўца.

Юліяна Вітан-Дубейкаўская
Юліяна Вітан-Дубейкаўская

1915 Фрэнк Сінатра, амэрыканскі актор, сьпявак.

Фрэнк Сінатра
Фрэнк Сінатра

1955Ніна Стужынская, гісторык.

Ніна Стужынская
Ніна Стужынская

1968 Усевалад Гарачка, паэт.

У памяці

1870 Леан Зянковіч, пісьменьнік і мэмуарыст.

1971 Давід Сарноф, пачынальнік радыё і тэлевяшчаньня ў ЗША, родам зь Беларусі.

2006Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG