Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: у Полацку адбыліся затрыманьні ў сувязі з падрывам цягнікоў у тунэлі БАМ у Расеі


Затрыманьне ў Беларусі. Архіўнае фота
Затрыманьне ў Беларусі. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. 

У суботу, 9 сьнежня, у Полацку адбылася хваля затрыманьняў. Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што прынамсі частка зь іх тычылася Сяргея Ерамеева, затрыманага ў Расеі ў сувязі з выбухамі на БАМе.

Паводле інфармацыі выданьня «Позірк», у Полацку і Наваполацку КДБ затрымана каля 20 чалавек, якія мелі зносіны з Ерамеевым.

Вядома пра выпадкі, калі затрыманьне і ператрус прайшлі ў чалавека, які зусім выпадкова кантактаваў з Ерамеевым у апошнія дні. Некалькіх затрыманых выпусьцілі, забраўшы тэлефоны, лёс астатніх невядомы.

  • Сяргей Ерамееў — беларус, якога расейскія ўлады абвінавачваюць у падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі.
  • У Беларусі мужчына страціў работу праз палітыку. Сяргей працаваў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у страйку ў 2020 годзе. Ён тады быў апэратарам прыладаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG