Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Осла прайшла Нобэлеўская цырымонія. Ляўрэатку прэміі міру прадстаўлялі яе дзеці


Алі і Кіяна Рахмані, дзеці нобэлеўскай ляўрэаткі міру Наргес Махамадзі.
Алі і Кіяна Рахмані, дзеці нобэлеўскай ляўрэаткі міру Наргес Махамадзі.

У нядзелю, 10 сьнежня, у сталіцы Нарвэгіі прайшла цырымонія ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру за 2023 год, ляўрэатам якой стала праваабаронца з Ірана Наргес Махамадзі. Яна выступае за правы жанчын і знаходзіцца за кратамі.

На цырымоніі Махамадзі прадстаўлялі яе дзеці Алі і Кіяна Рахмані. Яны атрымалі дыплём і мэдаль маці, а таксама прачыталі Нобэлеўскую лекцыю Махамадзі.

Аб прысуджэньні прэміі міру Махамадзі Нобэлеўскі камітэт у Осла паведаміў у пачатку кастрычніка. Узнагародай яе ўганаравалі за «барацьбу супраць прыгнёту жанчын у Іране і прасоўваньне правоў чалавека і свабоды для ўсіх».

Махамадзі – віцэ-прэзыдэнтка Цэнтра праваабаронцаў у Іране. За апошнія 20 гадоў улады Ірана неаднаразова адпраўлялі яе ў турму за выступленьні супраць рэжыму, а таксама за журналісцкую і праваабарончую дзейнасьць. У падтрымку Махамадзі выступалі сусьветныя лідэры і міжнародныя арганізацыі.

У 2021 годзе ўлады Ірана прысудзілі Махамадзі 2,5 года пазбаўленьня волі і 80 удараў бізуном за «антыдзяржаўную прапаганду». Amnesty International называе яе вязьнем сумленьня. Агулам у Іране праваабаронцу арыштоўвалі 13 разоў, яна была прысуджаная да 31 года турмы і па-ранейшаму знаходзіцца ў зьняволеньні.

У 2022 годзе Нобэлеўская прэмія была ўручана праваабаронцам з Расеі, Беларусі і Украіны: расейскае праваабарончае таварыства «Мэмарыял», украінская грамадзкая арганізацыя Цэнтар Грамадзянскіх Свабод і заснавальнік беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG