Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў папярэдзіў пра наступствы выбараў прэзыдэнта Расеі на акупаваных тэрыторыях


Уладзімір Пуцін у Крамлі на ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды "Дня герояў айчыны".
Уладзімір Пуцін у Крамлі на ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды "Дня герояў айчыны".

Пляны Расеі правесьці выбары прэзыдэнта ў 2024 годзе на акупаваных тэрыторыях Украіны «незаконныя і нікчэмныя», заявілі ў Міністэрстве замежных спраў Украіны

«Правядзеньне расейскіх выбараў на ўкраінскіх тэрыторыях груба парушае Канстытуцыю і заканадаўства Украіны, нормы і прынцыпы міжнароднага права, у прыватнасьці, Статут ААН. Такі выбарчы працэс, як і астатнія падобныя прапагандысцкія меры ў мінулым, будзе незаконным і нікчэмным», – паведамляе прэс-служба міністэрства.

МЗС зазначае, што «ўключэньне галасоў, атрыманых на часова акупаваных тэрыторыях паставіць пад сумнеў легітымнасьць усіх вынікаў выбараў прэзыдэнта Расеі».

Міністэрства заклікала:

  • міжнародную супольнасьць «рашуча асудзіць намер краіны-тэрарыста правесьці выбары на часова акупаваных тэрыторыях»;
  • накласьці санкцыі на тых, хто мае дачыненьне да арганізацыі і правядзеньня выбараў;
  • замежныя дзяржавы не павінны накіроўваць уласных грамадзян у якасьці назіральнікаў на псэўдавыбары.


Для тых, хто будзе ўдзельнічаць, прадугледжана крымінальная адказнасьць.

«Любыя выбары ў Расеі ня маюць нічога агульнага з дэмакратыяй. Яны служаць толькі інструмэнтам утрыманьня расейскага рэжыму ва ўладзе», – піша МЗС.

  • Наступныя выбары прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі адбудуцца 17 сакавіка 2024 году.
  • Дзеючы прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што зноў будзе вылучаць сваю кандыдатуру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG