Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыляцеў у Афрыку. Яго сустракалі экзатычныя танцы і Шэйман


Лукашэнка прыбыў у Малабу, 9 сьнежня 2023
Лукашэнка прыбыў у Малабу, 9 сьнежня 2023

Аляксандар Лукашэнка пачаў паездку па Афрыцы з Экватарыяльнай Гвінэі. Яго самалёт 9 сьнежня прызямліўся ў сталіцы Гвінэі Малабе, паведамляе БЕЛТА.

У аэрапорце Лукашэнку сустрэў віцэ-прэзыдэнт Экватарыяльнай Гвінэі Тэадора Нгема Абіянг Манге, а таксама «шматлікія мясцовыя жыхары, творчыя калектывы», якія выканалі перад ім «традыцыйныя песьні і запальныя афрыканскія танцы».

У Малабу загадзя прыляцелі кіраўнікі беларускіх міністэрстваў і арганізацый, якія правялі шэраг сустрэч. Сярод тых, хто суcтракаў Лукашэнку, быў і Віктар Шэйман. Яго сфатаграфаваў апэратар прэс-службы віцэ-прэзыдэнта Экватарыяльнай Гвінэі, заўважыў @reformby.

  • Прэзыдэнт Экватарыяльнай Гвінэі Тэадора Абіянг Нгема Мбасога – сусьветны рэкардсмэн знаходжаньня ва ўладзе. Ён прыйшоў да ўлады ў Экватарыяльнай Гвінэі ў 1979 годзе ў выніку перавароту, зрынуўшы свайго дзядзьку, і кіруе краінай ужо 44 гады. У верасьні сёлета ён прылятаў у Беларусь і сустракаўся з Лукашэнкам.
  • Экватарыяльная Гвінэя з насельніцтвам у 1,6 мільёна – адзін з найбуйнейшых экспартэраў нафты. Пры гэтым значная частка жыхароў ня мае доступу да пітной вады, а 20% дзяцей паміраюць, не дажыўшы да пяці гадоў. Паводле Індэксу чалавечага разьвіцьця, які публікуецца ў рамках Праграмы ААН, краіна знаходзіцца на 145-м месцы (Беларусь – на 60-м, Расея – на 52-м).
  • 29 лістапада Аляксандр Лукашэнка паляцеў у ААЭ, афіцыйна – для ўдзелу ў штогадовым саміце ААН па клімаце ў Дубаі. Ён прабыў там да 3 сьнежня, пасьля зьлётаў у Пэкін, і вярнуўся ў ААЭ 4 сьнежня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG