Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень правоў чалавека, год таму ўручылі Нобэлеўскую прэмію Алесю Бяляцкаму

Зьняволены беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. У гэты дзень год таму ў Осла яму ўручылі Нобэлеўскую прэмію міру, ад яго імя на цырымоніі ўручэньня выступіла жонка, Натальля Пінчук
Зьняволены беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. У гэты дзень год таму ў Осла яму ўручылі Нобэлеўскую прэмію міру, ад яго імя на цырымоніі ўручэньня выступіла жонка, Натальля Пінчук

Падзеі 10 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

10 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. У гэты дзень у 1948 годзе на Генэральнай Асамблеі ААН прынялі Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека.

Таксама ў гэты дзень

1520 — Марцін Лютэр публічна спаліў папскую булу пра адлучэньне яго ад царквы. З гэтага дня пачынаецца аддзяленьне пратэстантызму ад Каталіцкай царквы.

1901 — уручылі першыя Нобэлеўскія прэміі.

1945 — адкрылася Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Нямеччына).

1963 — увялі ў эксплюатацыю першую чаргу калійнага камбінату ў Салігорску.

1991 — цэнтральны праспэкт Менску атрымаў новую назву ў гонар Францішка Скарыны.

1991 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Белавескія пагадненьні аб спыненьні дзеяньня Саюзнай дамовы 1922 году і аб утварэньні СНД. Супраць прагаласаваў адзін дэпутат — былы сакратар ЦК КПБ і будучы старшыня Канстытуцыйнага Суду Валер Ціхіня.

2007 — пачалася трансьляцыя тэлеканалу «Белсат».

2015 — Сьвятлане Алексіевіч уручылі Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры.

Уручэньне Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч
Уручэньне Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч

2022 — цырымонія ўручэньня Нобэлеўскай прэміі, ад імя нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага зь лекцыяй выступіла ягоная жонка Натальля Пінчук.

Пераможцы Нобелеўскай прэміі міра Ян Рачынскі ( Мемарыял ), Натальля Пінчук (жонка Алеся Бяляцкага з праваабарончага цэнтра "Вясна"), Аляксандра Матвійчук (“Цэнтар грамадзянскіх свабодаў”) у Осла. 110 сьнежня 2022
Пераможцы Нобелеўскай прэміі міра Ян Рачынскі ( Мемарыял ), Натальля Пінчук (жонка Алеся Бяляцкага з праваабарончага цэнтра "Вясна"), Аляксандра Матвійчук (“Цэнтар грамадзянскіх свабодаў”) у Осла. 110 сьнежня 2022

У гэты дзень нарадзіліся

1870 — Фэрдынанд Рушчыц, жывапісец і пэдагог.

Фэрдынанд Рушчыц. «Зямля». 1898
Фэрдынанд Рушчыц. «Зямля». 1898

1878 — Мікола Блёдуха, беларускі акадэмік, геоляг, дасьледнік карысных выкапняў Беларусі.

1892 — Павал Аляксюк, беларускі палітык, радны БНР, старшыня Беларускай вайсковай камісіі, кіраўнік ураду пры штабе генэрала Булак-Балаховіча.

1930 — Мікола Арочка, беларускі паэт і літаратуразнавец, аўтар гістарычных паэмаў «Курганьне», «Крэва», «Судны дзень Скарыны», «Каранацыя Мяндоўга».

1939 — Анатоль Белы, беларускі грамадзка-культурны дзяяч, навуковец, калекцыянэр, стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў Старых Дарогах (заснаваны ў 1999 годзе).

У памяці

1896 — памёр Альфрэд Нобэль, швэдзкі хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту, заснавальнік Нобэлеўскай прэміі.

2006 — памёр Аўгуста Піначэт, чылійскі дыктатар.

2021 — памёр Міхал Сапель, сьвятар, які адрадзіў беларускую імшу ў касьцёле Сьвятога Роха на Залатой Горцы ў Менску.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG