Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У школе Горадні зладзілі «тэрміновы збор дапамогі дзецям Данбасу» для фонду Талая


Паралімпіец Аляксей Талай, архіўнае фота
Паралімпіец Аляксей Талай, архіўнае фота

У Горадню 12 сьнежня прыяжджае паралімпіец Аляксей Талай. У сувязі зь ягоным прыездам бацькам гарадзенскіх школьнікаў прапанавалі паўдзельнічаць у «тэрміновым зборы дапамогі дзецям Данбасу» для фонду Талая, паведамляе Hrodna.life.

Інфармацыя пра «тэрміновы збор» зьявілася ў бацькоўскіх чатах Горадні. Рэчы зьбіраюць у школе № 15 на вул. Міру да 11 сьнежня. Прыносіць просяць прысмакі і сродкі асабістай гігіены.

12 сьнежня ў Гарадзенскай абласной філярмоніі правядуць «Урок мужнасьці» з Аляксеем Талаем пад лёзунгам «Зрабі правільны выбар». На сустрэчу запрашаюць моладзь.

  • Аляксей Талай — паралімпіец, шматдзетны бацька і праўладны актывіст. У 2018 годзе заснаваў дабрачынны фонд імя Аляксея Талая для дапамогі людзям з інваліднасьцю, цяжкахворым людзям, дзецям, якія засталіся без бацькоў. Талай актыўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.
  • Талай неаднаразова наведваў акупаваныя Расеяй тэрыторыі Ўкраіны і лічыць іх часткай Расеі. Фонд Аляксея Талая арганізоўвае вываз украінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй раёнаў Украіны ў Беларусь нібыта на «аздараўленьне».
  • «Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» дабіваецца выдачы ордэра на арышт асоб, якія ўдзельнічаюць у незаконным вывазе дзяцей. Матэрыялы з доказамі перадалі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. Сёлета ў сакавіку праз падазрэньне ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей МКС выдаў ордэр на арышт Пуціна.
  • 8 сьнежня Аляксей Талай стаў ганаровым сябрам Беларускага Чырвонага Крыжа. Першага сьнежня Міжнародная фэдэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыніла сяброўства беларускай арганізацыі за невыкананьне патрабаваньня аб звальненьні Дзьмітрыя Шаўцова з пасады генэральнага сакратара, які таксама ўдзельнічаў у незаконным перамяшчэньні ўкраінскіх дзяцей.
  • Украіна ўвяла санкцыі супраць Аляксея Талая за саўдзел у вывазе ўкраінскіх дзяцей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG