Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аэрапорт Менску вяртаецца турэцкі авіяперавозчык


Аэрапорт Стамбулу, ілюстрацыйнае фота
Аэрапорт Стамбулу, ілюстрацыйнае фота

У кампаніі Southwind Airlines абяцаюць, што рэйс Менск — Стамбул будзе доўжыцца 3 гадзіны 10 хвілін.

Як паведамляе турэцкая авіякампанія Southwind Airlines, з 15 сьнежня яна пачынае рэгулярныя штодзённыя рэйсы па маршруце Стамбул —Менск — Стамбул.

Білеты на рэйсы даступныя на сайце авіякампаніі і каштуюць ад 5 тысяч турэцкіх лір (172 даляры), у залежнасьці ад тэрмінаў плянаванага палёту.

Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне менскі аэрапорт пакінулі авіякампаніі, якія не падтрымалі міжнародныя санкцыі, накладзеныя на беларускую авіяцыю ў сувязі з прымусовай пасадкай самалёта авіякампаніі RyanAir з Раманам Пратасевічам і Соф’яй Сапегай на борце. У Менск працягвалі лятаць FlyDubai I Turkish Airlines, але з пачаткам вайны і яны адмянілі свае рэйсы.

Цяпер у аэрапорт прыйшла турэцкая авіякампанія, якая ўзьнікла ў 2022 годзе і якую завязваюць з расейскім турыстычным бізнэсам. Авіякампанія мае 14 самалётаў і ў асноўным дастаўляе чартэрнымі рэйсамі на турэцкія курорты расейскіх турыстаў.

У Стамбул зь Менску таксама лятае беларуская кампанія «Белавія».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG